Народны каляндар: як настаў верасень, дык туман кожны дзень
У гэты дзень было прынята ладзіць застоллі. Абавязкова падавалі ячную кашу з тварагом.
Была такая прыкмета: калі птушкі 12 верасня высока кружаць і не жадаюць адлятаць, то восень будзе цёплай, сухой і працяглай.
13 верасня
«На Купрыянаў дзень журавы на балоце дамаўляюцца, якім шляхам-дарогаю на цёплыя воды ляцець», – казалі ў народзе. Збіралі ўраджай буракоў, бульбы, морквы, журавін.
Заўважылі: калі жураўлі ляцяць нізка, то да канца восені будзе цёпла; калі дразды раскрычаліся, то будзе дождж.
14 верасня
У гэты дзень праводзілі абрад «Жаніцьба коміна» – адзначалі свята агню перад надыходам халодных месяцаў. Комін упрыгожвалі ручнікамі, стужкамі, кветкамі, «частавалі» гарэлкай, кідалі ў печ трошкі сала, збожжа, арэхаў, выказвалі пажаданні аб дабрабыце, вадзілі карагоды.
Людзі прыкмецілі: дзень ясны – восень будзе пагодлівай; калі дзікія гусі ляцяць на зімоўку, то зіма будзе ранняй.
15 верасня
На гэты дзень была такая прыказка: «На Фядота і Руфіну не выганяй з двара скаціну, выганіш – бяду нажывеш».
Людзі прыбіралі халодныя гаспадарчыя будыніны, абкурвалі верасам і маліліся аб дабрабыце свайго статку.
Лічылі, калі 15 верасня ідзе дождж – восень будзе сухой.
16 верасня
У гэты дзень гаспадыні выносілі з хаты ўсё старое, ветрылі дабро з куфраў. Трэба было абавязкова вымыць брудныя рэчы, абутак.
Гром у гэты дзень прадказваў цёплую восень.
17 верасня
Шанавалі памяць святапакутніка Вавілы. У народзе казалі: «Як прыйшоў Вавіла – мужык робіць свята вілам».
Каб уберагчыся ад нячыстай сілы, трэба было паварушыць сена ў стагах віламі, бо ў іх, па народных павер’ях, маглі схавацца нячысцікі. Таксама ў гэты дзень вастрылі вілы і рамантавалі сельскагаспадарчыя прылады.
18 верасня
Лічылі, што на Захара і Лізавету добра высаджваць цыбуліны цюльпанаў.
Пажоўклае лісце на рабіне прадказвала раннюю і халодную зіму, мноства ягад на ёй – дажджлівую восень.
Падрыхтавала Алена Брыч
Фота з адкрытых крыніц
🚫 Полная перепечатка текста и фотографий запрещена.
⚠️ Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.