13.7 C
Пинск
Четверг, 21 августа, 2025
Пiнскi Веснiк
Калейдоскоп

Народны каляндар: вячэрняя раса ў ліпені – да яснай раніцы

Народны каляндар: вячэрняя раса ў ліпені – да яснай раніцыНародны каляндар: вячэрняя раса ў ліпені – да яснай раніцы

25 ліпеня

«На Прокла поле ад расы змокла». Ад вялікай колькасці вільгаці магло згніць сена, таму яго стараліся хутчэй высушыць.

Па расе судзілі пра надвор’е на бліжэйшыя дні. Калі яна моцная і туман зранку – бліжэйшыя дні будуць яснымі; калі ў гэты дзень няма расы, а ў нізінах туману, то гэта да непагадзі.

26 ліпеня

Да гэтага моманту звычайна жыта паспявала і пачынала хіліцца да зямлі. Таму нашы продкі збіралі ўраджай і касілі.

Былі такія прыкметы: сухое надвор’е ў гэты дзень абяцала добрую і сухую восень; калі ж ішлі дажджы, то людзі лічылі, што ўраджай можа загінуць.

27 ліпеня

Дзень «зазубрывання» сярпоў, час падрыхтоўкі да жніва. «Шыпілінка ў кузню ідзе, у кузню ідзе сярпы зубіць». Раней лічылася, што ад гэтага дня добра ідуць грыбы, па іх у лес адпраўлялі дзяцей, якія не былі занятыя ў полі.

Людзі заўважылі: сухое і яснае надвор’е – восень будзе цёплай; дзень дажджлівы –  дажджы будуць ісці яшчэ тыдзень.

28 ліпеня

Дзень лічыўся не вельмі спрыяльным. Калі была магчымасць, не рабілі нічога важнага і адмаўляліся ад прыняцця рашэнняў. У поле таксама не выходзілі, таму што баяліся шкоды з боку нячыстых сіл.

29 ліпеня

Нашы продкі лічылі, што ў гэты дзень змаўкаюць птушыныя галасы, бо ў адных птушак час лінькі, іншыя  падымаюць птушанят на крыло.

Былі такія прыкметы: калі бацвінне морквы павяла, хутка будуць дажджы; калі стаіць туман, то прыйшоў час ісці ў лес па грыбы.

30 ліпеня

Сяляне працягвалі жаць. Паводле народных павер’яў, у гэты час па небе ходзяць сполахі – сухія маланкі-паланіцы. Глядзець на іх святло забаранялася, бо гэта лічылася небяспечным для здароўя.

Людзі прыкмецілі: якое надвор’е сёння і ў наступныя тры дні, такой і восень будзе.

31 ліпеня

У гэты дзень развітваліся з другім месяцам лета: складалі сярпы, тапілі лазні і парыліся, сабраўшы ў венікі салому. Прыходзіла пара першых варэнняў ды саленняў.

Былі такія прыкметы: калі лісце на верхавіне бярозы пачало жаўцець, то восень будзе ранняй; калі дразды ўсё яшчэ пяюць – восень запазніцца.

Падрыхтавала Алена Брыч

Фота з адкрытых крыніц

🚫 Полная перепечатка текста и фотографий запрещена.
⚠️ Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.

Похожие новости

Народны каляндар: што поле ўродзіць, жнівень знаходзіць

pv

Народны каляндар: у жніўні і верабей піва варыць

pv

Лето на Пинщине в метеорологической статистике

pv
ТГ канал