Народны каляндар: у лістападзе гола ў садзе
«Хітры» дзень. Канец надзеі выйсці замуж у гэтым годзе. Да Змітра – дзеўка хітра, а па Змітры – мужчына хітры.
На Змітра не пралі, не ткалі і ў полі не працавалі. Свята параўноўвалі ў прыродных прыкметах з Вялікаднем: «Змітрок па снегу – і Вялікдзень па снегу, а Змітрок голы – і Вялікдзень таксама».
9 лістапада
Давалі зарокі, якія тычыліся розных сфер чалавечага жыцця. Верылі, калі ў гэты дзень даць абяцанне і выканаць яго, то ўсё дрэннае застанецца ў мінулым. Невыкананне зароку пагражала стратай добрага меркавання пра сябе.
Былі такія прыкметы: калі пойдзе снег, то вясна будзе ранняй; калі раніцай туман – хутка будзе адліга.
10 лістапада
Дзень Параскевы Пятніцы, якая лічылася апякункай прадзіва. Жанчынам забаранялася прасці, ткаць, а таксама выносіць попел, мужчынам – араць. У вёсках ладзіліся так званыя «ільняныя агледзіны», калі жанчыны і дзеўкі выносілі на паказ атрапаны лён. Дзяўчаты на Параскеву маліліся аб добрых жаніхах.
11 лістапада
Гэты дзень называлі аўчарнікам, авечніцай – апошняя стрыжка авечак. На Настассюаўчарніцу кармілі па хатах пастухоў за тое, што яны ахоўвалі чараду. Гэты дзень таксама лічыўся святам млынароў, таму што замярзалі рэкі і на млынах спынялася праца.
12 лістапада
Свята паляўнічых. Трэба было абавязкова зацкаваць хоць аднаго «імяннога» зайца, інакш будзе няўдача ўвесь год.
Лічылі: калі ў гэтыя дні з’ясі маленькі кавалачак заячага мяса, абавязкова станеш прыгажуном.
13 лістапада
Кузьма-Дзям’ян (Кузьмінкі). Асаблівае стаўленне было да курэй. На ноч птушак накрывалі бочкай, каб яны не аслеплі і каб ім не нашкодзіў дамавік. Да світання наступнага дня трэба было засячы спецыяльна адкормленую да Кузьмінак курыцу, каб раніцай прыгатаваць святочны пачастунак.
Падрыхтавала Алена БРЫЧ
Фота з адкрытых крыніц
🚫 Полная перепечатка текста и фотографий запрещена.
⚠️ Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.


