11.3 C
Пинск
Пятница, 24 октября, 2025
Пiнскi Веснiк
Калейдоскоп

Народны каляндар. У кастрычніку з сонцам разлічыся, бліжэй да печы падбярыся

Народны каляндар. У кастрычніку з сонцам разлічыся, бліжэй да печы падбярыся

Народны каляндар. У кастрычніку з сонцам разлічыся, бліжэй да печы падбярыся

24 кастрычніка

У гэты дзень адвозілі на млын збожжа, каб намалоць з яго муку або крупу.

Ноччу назіралі за зоркамі і спрабавалі прадказаць з іх дапамогай надвор’е і ўраджай: міргаюць – да змены надвор’я, палаюць – да вятроў і сухога году. Шмат яркіх зорак на небе – да ўраджаю наступнага году.

25 кастрычніка

«Марцін святы – губіцель гагаты». Рэзалі гусей і гатавалі з іх розныя стравы.

Прыкметы: яркія зоры на начным небе – пацяплее, цьмяныя – будзе халадаць.

26 кастрычніка

Рыхтавалі месцы для вясновых пасадак. Ладзілі лазневы дзень, каб пазбавіцца ад хвароб і ўмацаваць здароўе.

Лічылі: певень заспяваў раней за дзявятую гадзіну вечара – заўтра будзе дождж.

27 кастрычніка

Гэты дзень людзі называлі Параскева Гразнуха або Параскева Трапальніца. Казалі так: «На Гразнуху не бывае суха», бо прыкмецілі, што гэты дзень адзначаўся няўстойлівым надвор’ем, брудам і халепай.

Заўважылі: калі на дарогах шмат бруду, то роўна праз чатыры тыдні стукнуць сапраўдныя маразы; калі на рабіне мноства ягад, то лістапад будзе вельмі мокры.

28 кастрычніка

Працягвалі мяць і церабіць лён. А вось шыць і праць нельга было – гэта магло прывесці да няшчасця.

Былі такія прыкметы: калі раптам выпадзе снег, то налета будзе вельмі добры ўраджай зерня; калі котка п’е шмат вады, то надвор’е ў бліжэйшы час стане горшым.

29 кастрычніка

Даставалі зімовую вопратку з куфраў, каб прагрэць яе на апошнім сонцы і выветрыць на першым марозе. Верылі, што гэта дапаможа прадухіліць хваробы.

Пераменлівы вецер у гэты дзень прадказваў зіму з частымі адлігамі.

30 кастрычніка

Прыбіралі з двароў калёсы, пераходзілі на санкі, што азначала канец летняга шляху.

Лічылі: калі месяц на небе з белым адлівам, то будзе пахаладанне, калі з жоўтым – сонечнае надвор’е; калі котка спіць цэлы дзень, то хутка пацяплее.

Падрыхтавала Алена Брыч

Фота з адкрытых крыніц

🚫 Полная перепечатка текста и фотографий запрещена.
⚠️ Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.

Похожие новости

Народны каляндар: кастрычнік землю балоціць, а лес залоціць

pv

Народны каляндар: кастрычнік ходзіць па краю і гоніць птушак з гаю

pv

Народны каляндар: як настане верасень – гаспадарам поўна гумно і кішэнь

pv
ТГ канал