-0.9 C
Пинск
Пятница, 26 декабря, 2025
Пiнскi Веснiк
Калейдоскоп

Народны каляндар: Снежань старое гора канчае, новаму году шчасцем дарожку сцеле

Народны каляндар: Снежань старое гора канчае, новаму году шчасцем дарожку сцеле

Народны каляндар: Снежань старое гора канчае,  новаму году шчасцем дарожку сцеле26 снежня

Выконвалі абрад, які быў накіраваны на абарону хаты ад бяды і няшчасцяў: у парог гаспадыня павінна была ўторкнуць серп, а гаспадар – сякеру.

З гэтага дня назіралі за надвор’ем 12 сутак. Лічылі, што кожны дзень пакажа надвор’е аднаго месяца наступнага года.

27 снежня

Верылі, што ў гэты дзень нячысцікі ходзяць па дварах і шкодзяць людзям. Але ад гэтага абаронены добрыя гаспадары, таму трэба было наводзіць парадак у доме і ля яго.

Была такая прыкмета: калі ў гэты дзень снежна і халодна, то будзе добры ўраджай; якое надвор’е 27 снежня, такім яно будзе і ў другім месяцы новага года.

28 снежня

Трыфанаў дзень. Казалі: «Ранішняя і вячэрняя зоры стаяць у дазоры. Ранішняя – свет прачышчае, а вячэрняя – свечкі запальвае». Ранкам гаспадар выносіў распаленыя вуглі ў вядры і высыпаў пасярод агарода ў снег, тым самым паскуддзе ад хаты адганяў.

29 снежня

Дзень Агея.

Прыкмецілі: калі ў гэты дзень моцны мароз, то ён прастаіць да Вадохрышча;  калі на дрэвах іней, то Каляды будуць цёплыя. Лічылі: які Агей, такі і красавік будзе.

Верылі: хто будзе сварыцца ў гэты дзень, той у наступным годзе можа стаць адзінокім.

30 снежня

Данііл-Зімапаказальнік.

Па надвор’і ў гэты дзень прадказвалі, якім будзе май. Калі 30 снежня была завіруха, то наступным летам пчолы будуць добра раіцца і прынясуць багаты ўраджай мёду. Шэрань на галінках дрэў сведчыла пра адлігу, якая будзе праз тыдзень.

31 снежня

Дзень Мадэста – заступніка жывёлы. Назіралі за прыродай: якое надвор’е перад Новым годам – такое будзе і перад Пятром. Светлае неба азначала, што год будзе вясёлы. Шмат снегу – да добрага ўраджаю.

Пад Новы год быў такі звычай: калі сям’я збіралася разам за сталом, то, перш чым бацька скажа ўрачыстае слова, дзеці лезлі пад стол і па сонцы апляталі ножкі стала лыкавай вяроўкай. Так злучалі сям’ю, каб у будучым годзе ўсе за сталом сабраліся ізноў у поўным складзе і ў добрым здароўі.

Падрыхтавала Алена Брыч

Фота аўтара і з задкрытых крыніц

🚫 Полная перепечатка текста и фотографий запрещена.
⚠️ Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.

Похожие новости

Народны каляндар: звону ў снежні многа – весялейшая дарога

pv

Народны каляндар: мароз у снежні і снег вышэй хаты – будзе год тады багаты

pv

Елка‑невеста — новый праздничный тренд

pv
ТГ канал