13.7 C
Пинск
Четверг, 21 августа, 2025
Пiнскi Веснiк
Калейдоскоп

Народны каляндар: што поле ўродзіць, жнівень знаходзіць

Народны каляндар: што поле ўродзіць, жнівень знаходзіцьНародны каляндар: што поле ўродзіць, жнівень знаходзіць

15 жніўня

Да гэтага часу ў лугах вырастала атава – «другое сена», таму дзень называўся Сцяпан-сенавал.

Была такая прыкмета: які Сцяпанаў дзень, такім будзе і верасень.

16 жніўня

Антон Віхравей. Дзень лічыўся пачаткам збору арэхаў.

Заўважылі: які Віхравей, такі і кастрычнік.

17 жніўня

Дзень называўся Аўдоцця Сенагнойка. З гэтага часу пачыналі ісці дажджы, шкодныя для сяўбы. На Аўдоццю прыбіралі апошнія цыбулю і агуркі.

Прыкмецілі: якое надвор’е 17 жніўня – такі і лістапад.

18 жніўня

Еўсцігней-жытнік. Замешвалі цеста на ячменную выпечку з першага намалоту. Для здаровых дамачадцаў пяклі нішчымныя жытнікі на алею, а для хворых – здобныя ячменныя жытнікі на сметанковым масле. У некаторых мясцінах у гэты дзень выконвалі паэтычны абрад загавору палёў.

Існавалі прыкметы: якое надвор’е 18 жніўня, такім і снежань чакаць; калі крыкнуць у чыстым полі на ўвесь голас, і рэха будзе далёка чуваць, то бліжэйшыя дні будуць сонечнымі, а калі рэха чуваць блізка, то пойдуць дажджы.

19 жніўня

Яблычны Спас, Другі Спас. Дзень лічылі святам садавіны, якую дазвалялася есці з гэтага дня: «Смачныя яблычкі на Спаса». Яблыкі абавязкова неслі на могілкі нябожчыкам. Людзі верылі, што 19 жніўня канчаецца лета: «Прыйшоў Спас – лета ад нас». Дзень адлёту буслоў. Калі птушкі не адляталі, то гэта было прыкметай мяккай і цёплай зімы.

Заўважылі: цёплы ясны дзень – будзе снежная зіма; ідуць дажджы – лістапад таксама дажджлівы будзе; калі шмат яблык урадзілася, то наступны год будзе ўраджайным.

20 жніўня

Дзень Пімена. З мёдам, яблыкамі і пірагамі людзі наведвалі хворых суседзяў, спяшаліся ў бальніцы і сірочыя прытулкі. Абавязкова трэба было пакінуць няшчасным і бяздольным пачастункі ды падарункі.

Былі такія прыкметы: калі буслы ўжо ўлятаюць у вырай – восень будзе ранняй і халоднай; калі на рацэ бачна пену – хутка пойдуць дажджы; вясёлка раніцай – да дажджлівага надвор’я.

21 жніўня

Мірон Ветрагон. «Вятры-ветрагоны пыл пагналі па белым свеце, заплакалі па леце».

Заўважылі: які Мірон Ветрагон, такі і студзень; калі дзень дажджлівы, то і восень такой будзе; шмат ягад у лесе – зіма будзе халоднай.

Падрыхтавала Алена Брыч

Фота з адкрытых крыніц

🚫 Полная перепечатка текста и фотографий запрещена.
⚠️ Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.

Похожие новости

Народны каляндар: у жніўні і верабей піва варыць

pv

Лето на Пинщине в метеорологической статистике

pv

Народны каляндар: кожная хата ў жніўні багата

pv
ТГ канал