5.7 C
Пинск
Пятница, 14 ноября, 2025
Пiнскi Веснiк
Калейдоскоп

Народны каляндар: прыйшоў лістапад – кармі скацінку, брат

Народны каляндар: прыйшоў лістапад – кармі скацінку, братНародны каляндар: прыйшоў лістапад – кармі скацінку, брат

 14 лістапада

Свята шаўцоў і кавалёў, свята дзявоцтва. Адзначалі таксама першую сустрэчу з зімой.

Заўважылі: калі дым з коміна падымаецца вертыкальна ўверх, няхай сабе і ў непагадзь, хутка надвор`е наладзіцца.

15 лістапада

Гэты дзень называлі Жытніцы: сяляне аглядалі свіраны, клеці і жытніцы, бо ад іх становішча залежала, ці добра зімой захаваецца ўраджай. Казалі так: «Жытніца поўная – дык і душа вольная».

16 лістапада

Дзяўчаты лічылі, што, калі ў гэты дзень вытканы кросны, тады і пра жаніха можна думаць. Але трэба было паставіць ткацкі станок без падказкі маці.

Рэкамендавалі па магчымасці пазбягаць людных месцаў, а таксама пераносілі на другі дзень доўгую дарогу і стараліся не сварыцца.

17 лістапада

Людзі казалі: «Ярома – сядзі ў доме», бо лічылі гэты дзень нешчаслівым. Нікуды не хадзілі без асаблівай патрэбы і не пачыналі ніякіх спраў. Казалі, што ў гэты дзень усе духі выходзяць на свабоду і спрабуюць пранікнуць у хату, каб узяць вугалю з печы. Таму не давалі нікому агню, нават калі за ім прыходзілі суседзі.

18 лістапада

Дзяўчаты варажылі на суджанага. Хлопцы, у сваю чаргу, запрашалі іх на гулянні, якія часам доўжыліся да самай раніцы. Спяшаліся нарыхтаваць на зіму чорную рэдзьку, бо яе выкарыстоўвалі пры лячэнні прастудных захворванняў.

19 лістапада

Звычайна ў гэты перыяд на рэчках з’яўляўся лёд, злучаліся берагі.

Лічылі: калі неба ўсю ноч чыстае, але вакол месяца з`явіліся вялікія кругі – будзе мароз; калі ж кругі гэтыя злёгку пачырванеюць – магчымы снегапад з ветрам.

20 лістапада

Нашы продкі ў гэты дзень прыкормлівалі каля сваіх хат зімовых птушак. Сяляне пачыналі хадзіць на зімовую рыбалку, бо лёд на рэках і азёрах да гэтага часу станавіўся ўжо трывалым.

 

Падрыхтавала Алена БРЫЧ

Фота з адкрытых крыніц

🚫 Полная перепечатка текста и фотографий запрещена.
⚠️ Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.

Похожие новости

Народны каляндар: у лістападзе гола ў садзе

pv

Народны каляндар: лістапад зіме сцежку пракладае

pv

Народны каляндар. У кастрычніку з сонцам разлічыся, бліжэй да печы падбярыся

pv
ТГ канал