20.4 C
Пинск
Пятница, 27 июня, 2025
Пiнскi Веснiк
Калейдоскоп

Народны каляндар: не чакай лета доўгага, маліся за цёплае

Народны каляндар: не чакай лета доўгага, маліся за цёплае

Народны каляндар: не чакай лета доўгага, маліся за цёплае28 чэрвеня

Нашы продкі казалі так: «Прарок Амос цягне ўгару авёс». Таксама прыкмецілі: калі ў гэты дзень дождж – будзе дрэнна для жыта. Стараліся з рук у рукі нічога не перадаваць, на зямлю не кідаць, каб шчасце не знікла. Таксама людзі не выпускалі ў поле скаціну, каб не аб’елася сакавітай зелянінай.

29 чэрвеня

Дзень Святога Ціхана завяршаў сяўбу жыта і пачатак вывазу гною. Талакой чысцілі хлявы, двары, а потым садзіліся абедаць усе разам – ладзілі свята для працаўнікоў, якія ўгнойвалі палі.

30 чэрвеня

Нашы продкі казалі, што на дзень прарока Манулы сонца застойваецца, гэта значыць, марудзіцца ў зеніце. Людзі лічылі, што ў апошні чэрвеньскі дзень бывае марыва, якое ў моцную спякоту паднімаецца выпарэннем ад зямлі, вагаецца і выклікае ў людзей мроі.


Ліпень

У народзе гэты месяц называлі бялец (час, калі адбельвалі палатно), гразавік, дажджавік, ліпец (гэтак жа называўся мёд, які збіралі пчолы з кветак ліпы). Казалі, што ліпень без дажджоў не бывае; косіць і жне, доўга спаць не дае; яго прыволле – для пчол раздолле.

1 ліпеня

Фядулаў дзень. Казалі: «Фядул на двор зазірнуў – пара сярпы тачыць, да жніва рыхтавацца загадзя». Дзяўчаты плялі вянкі з галінак бярозы, ішлі на бераг ракі, бо верылі, што праз гэтыя вянкі можна ўбачыць родных, якія знаходзяцца зараз у іншых краях.

Былі такія прыкметы: каб стаць прыгожай і здаровай, дзяўчыне трэба было памыць твар сенакоснай расой; калі з раніцы яркая зара, будзе вельмі добрае надвор’е.

2 ліпеня

Дзень Зосіма або дзень пчаляроў. Казалі так: «На Зосіму пчолы пачынаюць мёд заносіць, соты заліваць».

Нашы продкі прыкмецілі: калі пчолы ляцяць да сваіх вуллёў, то хутка будзе дождж; калі сядзяць на сценках вулея – да моцнай спёкі.

3 ліпеня

Гэты дзень лічылі святам паляўнічых-перапёлачнікаў. Людзі назіралі за зімовым хлебам: дзе над ім носіцца павуцінне, лётае машкара, там і будуць збірацца перапёлкі. Былі такія прыкметы: калі пойдзе дождж, то будзе ісці сорак дзён; убачыць белую перапёлку – да вялікай удачы; калі атрымаецца яе злавіць – усё жыццё будзеш трымаць удачу за хвост.

Падрыхтавала Алена Брыч.

Фота з адкрытых крыніц.

 

Похожие новости

Народны каляндар: час касіць ды сена сушыць

pv

Народны каляндар: Чэрвень – кветак карагод, там і пчолы, там і мёд

pv

Май халодны — год хлебаробны

pv
ТГ канал