4 C
Пинск
Среда, 3 декабря, 2025
Пiнскi Веснiк
Калейдоскоп

Народны каляндар: лістапад-паўзімнік: мужык з калёсамі развітваецца, у сані перабіраецца

Народны каляндар: лістапад-паўзімнік: мужык з калёсамі развітваецца, у сані перабіраецца

Народны каляндар: лістапад-паўзімнік: мужык з калёсамі развітваецца, у сані перабіраецца28 лістапада

Ад гэтага дня пачынаецца апошні ў годзе пост – Калядны, або Піліпаўскі (Піліпаўка), які працягваецца да самага Раства. Казалі: «Што ў Піліпаўку спрадзеш, тое ў Вялікі пост сатчэш».

29 лістапада

Мацееў дзень. Заўважылі, што ў гэты дзень  нестабільнае надвор’е, здараліся раптоўныя адлігі. Казалі: «На Мацея дарога пацее».

Прыкмецілі: калі 29 лістапада здарацца моцныя вятры – быць ім да 19 снежня.

30 лістапада

Сустракалі халодны паўночны вецер. Лічылі, што ад яго залежаць зімовыя дарогі,  завеі і ўся здабыча. Звычайна ўначы выпадаў снег, на якім стараліся абавязкова пакачацца – адкаціцца ад апошняга восеньскага месяца да зімовага надвор’я, да моцнага жыцця.

1 снежня

Гэты дзень лічылі паказальнікам зімы. Казалі: «Платон ды Раман кажуць зіму нам».

Былі такія прыкметы: калі з раніцы цёпла – будзе адліга напачатку зімы; холад ды віхура апоўдні – такая будзе і сярэдзіна зімы; а калі пад вечар закруціць завея, то сыдзе зіма неахвотна.

2 снежня

Лічылі, што ў гэты дзень на двары нячыстая сіла шалее. Таму здзяйснялі ахавальны абрад: стукалі абухом сякеры па аконных рамах і дзвярных вушаках.

Заўважылі: вербы на Аўдзея плачуць – да завеяў.

3 снежня

Проклаў дзень. Раілі «сядзець у хаце і рамантаваць збрую». Існаваў звычай праклінаць усякую поскудзь, таму знахары, бабкі-шаптухі былі нарасхват.

Прыкмецілі: калі 3 снежня ідзе снег, то 3 чэрвеня пойдзе дождж.

4 снежня

Казалі: «Барбара ноч урвала, а дзень падтачыла». У праваслаўных – Уводзіны Багародзіцы ў храм. У народнай інтэрпрэтацыі «ўвядзенне» асацыявалася з пачаткам сапраўднай зімы (яе ўводзінамі ў прыродзе).

Казалі: «Увядзенне прыйшло – зіму прывяло», «На Увядзенне – тоўстае лядзенне».

Падрыхтавала Алена Брыч

Фота з адкрытых крыніц

 

🚫 Полная перепечатка текста и фотографий запрещена.
⚠️ Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.

Похожие новости

Народны каляндар: прыйшоў лістапад – кармі скацінку, брат

pv

Народны каляндар: у лістападзе гола ў садзе

pv

Народны каляндар: лістапад зіме сцежку пракладае

pv
ТГ канал