7.7 C
Пинск
Пятница, 3 октября, 2025
Пiнскi Веснiк
Калейдоскоп

Народны каляндар: кастрычнік ходзіць па краю і гоніць птушак з гаю

Народны каляндар: кастрычнік ходзіць па краю і гоніць птушак з гаю

Народны каляндар: кастрычнік ходзіць па краю і гоніць птушак з гаю3 кастрычніка

У гэты дзень адзначалі свята млынароў. Людзі адносілі ім розныя прысмакі: хлеб, гародніну, мёд.

Назіралі за ветрам. Паўночны вецер – да сцюжы; паўднёвы – да цяпла; заходні – да макроцця; усходні – да добрага, але халаднаватага надвор’я.

4 кастрычніка

Па вуліцах хадзілі свацці, зазіралі праз платы, глядзелі, ці ўсё там дагледжана – шукалі добрых гаспадынь для жаніхоў.

Лічылася, што надвор’е гэтага дня пратрымаецца без змен чатыры тыдні. Калі ж дзьмуць моцныя паўночна-ўсходнія вятры, а дзень ясны – зіма будзе халодная.

5 кастрычніка

На Іону забаранялася лавіць і есці рыбу. У гэты дзень таксама загаворвалі ліхаманку і зубны боль.

Прыкмецілі: калі да 5 кастрычніка з бярозы ліст не апаў, снег ляжа позна.

6 кастрычніка

У гонар печнікоў пяклі абрадавыя пірагі-налівушкі – аладкі з жытняй мукі з бульбай. Адварвалі бульбу, таўклі яе, змешвалі з яйкам і малаком, а потым налівалі таўчонку на сырую аладку. Такія пірагі сімвалізавалі працу печніка.

Заўважылі: калі шмат жалудоў упала з дуба, то налета будзе добры ўраджай зерня.

7 кастрычніка

У гэты дзень праводзілі абрад варажбы «на шчаслівую бабулю», каб вызначыць, каторая будзе ўдала прымаць роды.

Былі такія прыкметы: калі грыміць гром, то зіма будзе яснай і бясснежнай; калі птушкі ляцяць нізка да зямлі, то зіма будзе ранняй і марознай.

8 кастрычніка

З гэтай даты пачыналі квасіць капусту. Пяклі капусныя піражкі, а таксама хлебныя аладкі на капусных лістах. Білі курэй на продаж, таму гэты дзень часам называўся Сяргей-куратнік.

Першы снег на Сяргея прадказваў надыход зімы на Міхайлаў дзень (21 лістапада).

9 кастрычніка

Да гэтага дня належала завяршыць пасеў азімых і іншыя палявыя работы: «Хто не дасее да Івана Багаслова, той не варты добрага слова». Дзень быў асаблівым таксама для сваццяў – яны «сакрэтна шапталіся» з жаніхамі, дамаўляліся, каб на Пакровы згуляць вяселлі.

Моцны лістапад у гэты дзень прадказваў раннюю зіму; а дождж азначаў, што яшчэ тры тыдні будзе дажджлівае надвор’е.

Падрыхтавала Алена Брыч

 

🚫 Полная перепечатка текста и фотографий запрещена.
⚠️ Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.

Похожие новости

Народны каляндар: як настане верасень – гаспадарам поўна гумно і кішэнь

pv

Народны каляндар. Верасень

pv

Народны каляндар: як настаў верасень, дык туман кожны дзень

pv
ТГ канал