12 сакавіка (у высакосны год 13 сакавіка) – народнае свята “Васіль Капельнік” (Васіль Цёплы, Васіль Дрывасек).
У праваслаўным календары дзень памяці прападобнага Васіля Дэкапаліта.
Казалі: “Прыйдзе Васіль – і зіма заплача”. Назіралі за ледзяшамі (капельнікамі) не толькі дзеля забавы – па іх прадказвалі ўраджай. Так, доўгія ледзяшы – будзе доўгі лён. Паляўнічыя радаваліся вясеннім кроплям, бо яны абяцалі поспех ў паляванні на зайцоў Ладзілі застоллі з традыцыйнымі “праўдзівымі” байкамі.
З гэтым днём звязаныя і іншыя прыкметы на ўраджай. Так, дождж на Васіля Цёплага абяцаў добрае лета. Таксама назіралі за тым, як растаюць кругі вакол дрэваў: крытыя краі прадказвалі крутую вясну, а спадзістыя – працяглую. Кали сонца ў дзень Васіля Капельніка было ў кругах, можна было чакаць добрага ўраджаю.
На Васіля было прынята заносіць у дом свежую яловую ці сасновую галіну. Хвоя ачышчала паветра ад зімы і даравала здароўе. Таксама яе выкарыстоўвалі ў якасці вітаміннага адвару, які лічылі карысным для дзяцей і пажылых людзей. Сабраныя ў гэты дзень хвойныя пупышкі захоўвалі гаючыя ўласцівасці ўвесь год.
На Васіля Капельніка дзяўчаты пяклі калачы для родзичаў і сяброў. Лічылі, што калі раніцай на галодны страўнік з’есці такі хлеб, то прыйдуць шчасце і поспех.
Нельга было выносіць смецце, вышываць і вязаць. Верылі, што гэтыя заняткі могуць наклікаць бяду. Стараліся не вешаць на вуліцы памытую бялізну, каб на яе на забраліся нячысцікі. Забаранялася ліць ваду ў касцёр, пляваць у яго, каб затушыць, – будуць праблемы з суставамі. Каля агню не давалі ніякіх абяцанняўэ, бо іх нельга будзе выканаць.
Жанчыны выціралі твар толькі сваім ручніком, каб захаваць прыгажосць і вернасць мужа. Не рэкамендавалі есці хлебны акраец, каб сямья была здарова. Гэтую частку хлеба пакідалі на потым ці аддавалі птушкам.
Падрыхтавала Алена Брыч
Фота з адкрытых крыніц
🚫 Полная перепечатка текста и фотографий запрещена.
⚠️ Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Любые рассказы, новости или сообщения мы принимаем через Telegram-бот PinskNews_bot.
Обсудить происшествия, поделиться мнением, получить совет или просто пообщаться с пинчанами можно в нашей Telegram-группе Pinsk Chat. Это место, где жители Пинска делятся новостями, помогают друг другу и обсуждают события города.
