7 апреля, Пинск /ПВ/ 7 красавіка праваслаўныя вернікі адзначаюць Благавешчанне, або Дабравешчанне, Звеставанне.
Сутнасць аднаго з самых вялікіх свят тлумачыць евангельская падзея: архангел Гаўрыіл з’явіўся Дзеве Марыі і паведаміў ёй, што яна народзіць Ісуса Хрыста.
У народным каляндары Благавешчанне звязана з культам зямлi. «Да Благавешчання нельга чапаць маткi-зямлi, бо яна прагневаецца ды й не зародзiць».
Гэта свята называюць святам прылёту буслоў. Верылі, што шчасціла таму, хто ўбачыць першых птушак у палёце.
На Благавешчанне не займаліся нават лёгкай работай, бо ўвесь свет радаваўся: сонца іграла на ўсходзе, птушкі нават гнёзды не вілі. Паколькі асноўная ідэя свята – зачацце Дзевы Марыі, у гэты дзень імкнуліся перашкаджаць размнажэнню хатніх жывёл і птушкі. Напрыклад, не падкладалі яйкі пад курыцу. Пад забаронай былі і блізкія адносіны мужа і жонкі – каб не нарадзіўся непаўнавартасны нашчадак.
Глебу ў пачатку красавіка ўвогуле называлі цяжарнай, таму да Благавешчання ўсе працы ў полі не дазваляліся. Нельга было таксама ставіць агароджы, каб не замкнуць нябесную вільгаць і не наклікаць засуху. Разам з зямлёй на свята «адкрывалася» чалавеку і вада. У народзе казалі: на Благавешчанне сам Бог кідае цёплыя камяні ў ваду, і яна становіцца цёплай.
Прыкмекцілі: калі саней не пакінуць за сем дзен перад святам, то яны спатрэбяцца на цэлы тыдзень і пасля яго; калі пчала не выходзіць з вулля, то будзе цёплае, ураджайнае лета, а калі пакажацца раней – то благое і беднае.
Па тым, якое было надвор’е на Благавешчанне, меркавалі пра будучы ўраджай. Калі ішоў дождж, добра зародзіць жыта; калі суха і цёпла – будзе засушлівае лета і марозная восень. Калі прайшоў снег – чакалі мокрага лета.
Маладым дзяўчатам на Благавешчанне раілі мыць твар рачной вадой, каб яно было чыстым і прыгожым.
Лічылі, што на свята з зімовай спячкі выходзяць змеі. Каб абараніць ад іх жыллё, людзі выносілі з хаты ткацкія станкі, чаўны, хавалі верацёны. Забаранялася што-небудзь прыносіць з лесу, бо ў хаце завядуцца гадзюкі i чарвякi.
Падрыхтавала Алена Брыч
Фота з адкрытых крыніц
🚫 Полная перепечатка текста и фотографий запрещена.
⚠️ Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Любые рассказы, новости или сообщения мы принимаем через Telegram-бот PinskNews_bot.
Обсудить происшествия, поделиться мнением, получить совет или просто пообщаться с пинчанами можно в нашей Telegram-группе Pinsk Chat. Это место, где жители Пинска делятся новостями, помогают друг другу и обсуждают события города.
