Пинск/ПВ/13 мая праваслаўныя вернікі ўспамінаюць брата Іаана Багаслова апостала Іакава Зевядзеева – аднаго з паслядоўнікаў Хрыста.
У народным календары на гэту дату прыходзіцца свята Якава Цёплага, таму што халады ўжо канчаткова ўступалі сваё месца вясеннему цяплу.
З гэтага моманту канчалася пара вяселляў і сватаўства, сяляне настройваліся на працу ў полі. Жаніцца ў апошні месяц вясны лічылі дрэннай прыкметай. Адсюль і выраз: “У маі жаніцца – усё жыццё маяцца”.
На Якава Цёплага гаспадыні выстаўлялі на стол стравы з малочных прадуктаў, каб умацаваць здароўе.
Лічылі, што на свята нельга апранаць адзенне чырвонага, ружовага і аранжавага колераў, бо будзе цяжка знасці будучага мужа ці жонку, а ў тых, хто ўжо ажаніўся, пачнуцца ў сям’і сваркі. Забаранялася крыўдзіць і пакідаць галоднымі жывёл.
На Якава Цёплага выходзілі сустракаць усход сонца. Калі пры гэтым неба было ясным, чакалі сонечнага лета. Цёплы вечар і зорная ноч абяцалі добры ўраджай. Калі ж зорак не было відаць, рыхтаваліся да дажджу. Чаромха ў квецені прадказвала хуткае пахаладанне, а вялікая колькасць майскіх жукоў –засушлівае надвор’е летам.
Лічылі, што з Якава Цёплага па зямлі пачынаюць хадзіць хваробы, якія ўсю зіму былі ў гурбах снегу. Для таго каб яны не чапляліся, абліваліся сакавіцкай талай вадой, якую спецыяльна збіралі. Умываліся ёю і перад дальняй дарогай.
Прыкмецілі: ясны і чысты небасхіл – лета будзе гагодным; калі днём ідзе цёплы дождж – добра зародзіць збожжа. Дождж на Якава Цёплага таксама прадказваў многа вяселляў восенню. Па небе плывуць хмары, але дзмухаўцы не закрылі свае кветкі – ападкаў чакаць не трэба. Аб гэтым жа гавораць і пчолы, якія хаваюцца ў вуллі, нават калі чуваць гром.
Падрыхтавала Алена Брыч
Фота з адкрытых крыніц
🚫 Полная перепечатка текста и фотографий запрещена.
⚠️ Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Любые рассказы, новости или сообщения мы принимаем через Telegram-бот PinskNews_bot.
Обсудить происшествия, поделиться мнением, получить совет или просто пообщаться с пинчанами можно в нашей Telegram-группе Pinsk Chat. Это место, где жители Пинска делятся новостями, помогают друг другу и обсуждают события города.
