Народны каляндар/ ПВ/ 17 сакавіка праваслаўная царква ўспамінае прападобных Герасімаў Валагодскага і Іарданскага, а ў народным календары адзначаецца дзень Герасіма Гракоўніка. Свята сімвалізуе прылёт гракоў – галоўных вестуноў вясны, што азначае канчатковае абуджэнне прыроды: “ Убачыў грака – вясну стракай”.
Лічылі, што калі гракі, прыляцеўшы, адразу прымаюцца за рамонт гнёздаў, то вясна будзе хуткай і дружнай. Калі не спяшаюцца ладзіць сваё жытло, значыць, вясна будзе доўгай і халоднай. А вось калі птушкі пасядзяць у гнёздах некаторы час і зноў узлятаюць – халады пратрымаюцца толькі некалькі дзён. Калі грак сядзіць на чорнай купіне, значыць, пад вадой пачалося прабуджэнне.
Гаспадыні ў гэты дзень пяклі спецыяльныя булачкі ці хлебцы з кіслага жытняга цеста ў форме птушак, каб задобрыць прыроду і прывабіць багаты ўраджай. Мужчыны плённа выконвалі любую распачатую работу, бо птушку лічылі сапраўдным працаўніком. Заўважылі, што народжаныя ў дзень Герасіма вызначаліся асаблівай гаспадарлівасцю.
Не раілі ў гэты час абуваць новыя лапці, каб шыя не “скрыпела” (не балела).
Прыкмецілі: калі гракі прыляцелі да 17 сакавіка, то лета будзе мокрым, а калі пазней – сухім. Хто раніцай першым сустрэў птушак – таго чакае поспех. Сонечны дзень на Герасіма – да багатага ўраджаю ягад у лесе. Калі гракі пачынаюць кляваць зямлю – час пачынаць работу ў полі.
Дзяўчаты на Герасіма-гракоўніка варажылі. Для гэтага раніцай выбягалі на вуліцу. Калі першым бачылі мужчыну, радаваліся, бо хутка будзе вяселле. Калі жанчыну – сумавалі, бо хуткія змены ў асабістым жыцці не чакаліся.
Верылі, што гракі могуць прадказваць лёс, таму птушак не крыўдзілі, не бурылі іх гнёзды.
Падрыхтавала Алена Брыч
Фота з адкрытых крыніц
🚫 Полная перепечатка текста и фотографий запрещена.
⚠️ Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Любые рассказы, новости или сообщения мы принимаем через Telegram-бот PinskNews_bot.
Обсудить происшествия, поделиться мнением, получить совет или просто пообщаться с пинчанами можно в нашей Telegram-группе Pinsk Chat. Это место, где жители Пинска делятся новостями, помогают друг другу и обсуждают события города.
