13 июня, Пинск /ПВ/ Праваслаўная царква 13 чэрвеня ўспамінае мучаніка Ермія Каманскага.
У народнай традыцыі – Ерамей Распрагальнік, Ерамей, Ерамееў дзень.
Было прынята займацца паўсядзённымі справамі ці проста адпачываць. Удзялялі час сям’і, ладзілі сустрэчы з роднымі і сябрамі.
Казалі: «Ерамей сеў пачынае (14 мая адзначаецца Ерамей Запашнік) і заканчвае». Памочнікамі ў працы былі коні, таму на Ерамея Распрагальніка іх добра кармілі, купалі, дзякавалі за дапамогу. Не ўдзяляць увагі каню ў гэты дзень лічылася вялікім грахом.
Верылі: калі прымусіць жывёлу ў свята працаваць, то ў бліжэйшы час яна моцна захварэе ці ўвогуле памрэ. Таму на 13 чэрвеня не планавалі ніякіх спраў, якія патрабавалі выезду з вёскі.
У свята была і другая назва – Бабоўнік, бо з гэтага дня саджалі бабы, гарох і фасолю.
Прыкмецілі: калі ў вячэрні час шмат расы – будзе спёка. Куе зязюля – у хуткім часе чакаецца цёплае і сонечнае надвор’е. Калі кветкі шыпшыны закрыліся раней шасці гадзін вечара, будзе дождж. Вялікая колькасць конікаў – чакаць засухі. Моцны туман раніцай прадказваў ураджай грыбоў. Казалі: «Калі дзень пагожы, то і ўборка хлеба будзе прыгожай».
Гаспадыні на Ерамея Распрагальніка гатавалі нешта з мукі. Частку печыва аддавалі мужчынам, якія павінны былі занесці яго на край поля і пакінуць там, каб парадаваць Жытняга дзеда – прыроднага духа, які клапаціўся аб зернавых, дараваў зямлі ўрадлівасць, а калоссю – жыццёвую сілу.
Падрыхтавала Алена Брыч
Фота з адкрытых крыніц
🚫 Полная перепечатка текста и фотографий запрещена.
⚠️ Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Любые рассказы, новости или сообщения мы принимаем через Telegram-бот PinskNews_bot.
Обсудить происшествия, поделиться мнением, получить совет или просто пообщаться с пинчанами можно в нашей Telegram-группе Pinsk Chat. Это место, где жители Пинска делятся новостями, помогают друг другу и обсуждают события города.
