2.4 C
Пинск
Вторник, 23 апреля, 2024
Пiнскi Веснiк
Молодежка

Юнкор «ПВ» — пераможца конкурсу «Чырвонкі»

  Выпускніца 9 класа СШ № 15 Дар’я Бахір, юнкор «Пінскага весніка», стала пераможцам творчага конкурса «Я — малады. І мне не ўсё роўна!», які праводзіць рэдакцыя «Чырвонкі. Чырвонай змены» разам з Міністэрствам адукацыі.

  Творчае спаборніцтва сярод юных і маладых няштатных аўтараў доўжылася напрацягу навучальнага года. Яно было разлічана найперш на беларускамоўную моладзь, якая збіраецца паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы, каб у далейшым, магчыма, звязаць сваё жыццё з гэтай прафесіяй. Рэдакцыя газеты прапанавала маладым  аўтарам расказаць пра сваю пазіцыю, пра стаўленне равеснікаў да тых ці іншых праблем, якія ўздымаюцца ў грамадстве, у тым ліку ў галіне маладзёжнай палітыкі. Да якіх з’яў, сітуацый, пытанняў сёння хлопцы і дзяўчаты ставяцца неабыякава, што прапануюць змяніць? Які іх асабісты ўнёсак у тую ці іншую справу? Таксама яны маглі распавясці пра канкрэтных неабыякавых, актыўных і поўных энергіі маладых людзей, якія паказалі такі прыклад. Арганізатары адзначылі, што творчая «планка» конкурсу даволі высокая. Малады чалавек, які збіраецца прысвяціць сваё жыццё гэтай цікавай, але нялёгкай сферы, павінен усведамляць: каб стаць журналістам, аднаго толькі жадання мала. Трэба мець дапытлівы розум, вострае вока і лёгкае пяро. І яшчэ — пастаянна працаваць над сабой.


  Усяго на конкурс паступіла больш за 40 творчых работ. На старонках «Чырвонкі. Чырвонай змены» было апублікавана 12 лепшых, па-сапраўднаму журналісцкіх «проб пяра», у тым ліку і артыкул Дар’і, які называўся «Адпраўная кропка. Стваральнік і дырэктар музея — дзевяцікласнік». У ім дзяўчына распявяла пра дзевяцікласніка пінскай школы №15 Андрэя Палюховіча, які самастойна стварыў музей вёскі Вялікія Дворцы.

  Журы аднагалосна вырашыла ўшанаваць адразу трох удзельнікаў, прызнаўшы іх пераможцамі. Свой трыумф пінчанка раздзяліла з вучаніцамі маладзечанскай гімназіі і ліцэя БГУ. Віншуем Дар’ю і жадаем ёй далейшых творчых поспехаў!

  Ганна ІЛЬЯШЭВІЧ

  Фота Ганны ВЯРЭНИЧ

Оставить комментарий

Похожие новости

Молодёжный билет – твоя социальная поддержка

pv

Конференция в в автомеханическом колледже

pv

В Пинске стартовал IX Международный фестиваль волонтерских команд «Наш выбор – здоровый образ жизни!»

pv
ТГ канал