7.9 C
Пинск
Пятница, 29 марта, 2024
Пiнскi Веснiк
Молодежка

У пінчукоў Гран-пры «Славянскага базару»

Пераможцам праекта Dream Dance Fest на «Славянскім базары ў Віцебску-2020» стаў заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь эстрадна-спартыўнага танца «Дарлінг».


За выкананне кампазіцыі «BELIEVE ME» пінчане былі ўзнагароджаны Гран-пры. У віншавальным слове дырэктар «Славянскага базару» паабяцаў прыкласці максімум намаганняў, каб у наступным, юбілейным фестывалі «Дарлінг» змог прыняць удзел у яго адкрыцці альбо закрыцці.


Кіраўнік калектыву В
ера Цімафеева рассказала, што аб фестывалі яны марылі даўно. Танцавальны праект Dream Dance Fest праходзіў у другі раз. Адбор для ўдзелу ў ім быў жорсткім. Так, у сёлеташнім сакавіку пінскія танцоры выступілі на Міжнародным шматжанравым фестывалі-конкурсе «Міленіум», у межах якога і адбыўся адборачны тур. У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй фінал праходзіў незвычайна — удзельнікі адпраўлялі відэазапісы сваіх нумароў. Для сапраўдных прафесіяналаў няма розніцы, у якім фармаце дэманстраваць свае навыкі. Такім чынам, усе пяць танцавальных кампазіцый, якія былі прадстаўлены на «Міленіуме», занялі першыя месцы. Там жа калектыў ганаравалі Гран-пры — журы ацэньвала не асобны танец, а ўсе нумары цалкам. Гэтыя перамогі прынеслі пуцёўку на «Славянскі базар у Віцебску». Даўняя мара здзяйснілася.


«Валошкі» знакамітага фестывалю 
не прычына рабіць перапынак. «Дарлінг» і зараз працуе на поўную катушку, рыхтуецца да новых канцэртаў. А яшчэ Вера Цімафеева падзялілася, што ў планах зладзіць сольнік на пінскай пешаходцы. І мы ўсе чакаем гэтага.


Танцоры толькі вярнуліся з конкурсу і ўжо зноў у справе — на гэтым тыдні яны «запалялі» на галоўнай пешаходнай вуліцы горада для гасцей — удзельнікаў маладзёжнага поезда «#Беларусь. Моладзь. Натхненне».

Ірына ДЗЕНІСОВІЧ
Фота аўтара

Оставить комментарий

Похожие новости

Корреспондент газеты «Пiнскi веснiк» побывала на репетиции кавер-группы «Другой ритм»

pv

Вступительная кампания в белорусские вузы для целевиков пройдет с 27 июня по 12 июля

pv

Выставка макетов кораблей разместилась в средней школе №1 г.Пинска

pv
ТГ канал