7.1 C
Пинск
Четверг, 18 апреля, 2024
Пiнскi Веснiк
Молодежка

Міс Асенняя краса-2016 стала Анастасія Бенедзясюк

  У Пінску ўжо стала традыцыяй праводзіць восеньскія конкурсы прыгажосці сярод навучэнак прафесійных і прафесійна-тэхнічных устаноў адукацыі. За тытул «Міс Асенняя краса – 2016» змагаліся шэсць канкурсантак.

  Гэта былі навучэнкі педагагічнага каледжа Сняжана Жук, аграрнага тэхналагічнага каледжа Аліна Дронік, аграрна-тэхнічнага каледжа Аліна Ляўковіч, прафесійна-тэхнічнага каледжа лёгкай прамысловасці Анастасія Малей, каледжа мастацтваў Анастасія Бенедзясюк і ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці Паліна Калмыкова.

  Каб перамагчы, юным прыгажуням патрэбна было прайсці праз выпрабаванні некалькіх конкурсаў: хтосьці спяваў, хтосьці танцаваў, а хтосьці нават паказаў акрабатычнае шоу. Усё гэта ацэньвала кампетэнтнае журы: таленавіты і перспектыўны дызайнер адзення Антон Ярошчык, прафесійны вядучы, дырэктар Пінскай адкрытай лігі КВЗ Святаслаў Пажарыцкі, прадстаўніца папулярнай касметычнай кампаніі «Фаберлік» Іна Дуброўская, крэатыўны фатограф Сяргей Цымбалюк і нязменны член журы намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце абласнога цэнтра інавацыйнай і тэхнічнай творчасці Мікалай Нікіфаравіч Батвінка. У якасці спецыяльнага госця была запрошана пераможца конкурсу «Лэдзі Восень – 2015» Наталля Бярэнчык.

  Перш чым абвясціць вынікі вечара, журы, па традыцыі, павіншавала ўсіх канкурсантак, а таксама арганізатараў гэтага мерапрыемства. Святаслаў Пажарыцкі разыграў сярод гледачоў білеты на КВЗ. Было сказана шмат цёплых слоў, таму што ўсе канкурсанткі прыгожыя, таленавітыя, пяшчотныя. Ды толькі выбраць лепшую з лепшых было абавязковай умовай.

  Тых, хто прайграў, на конкурсе не было. Кожная з удзельніц перамагла ў пэўнай намінацыі. Такім чынам, Сняжана Жук стала «Міс Прывабнасць», Аліна Дронік – «Міс Артыстызм», Анастасія Малей – «Міс Грацыя», Паліна Калмыкова – «Міс Фота». Акрамя таго, Паліне ад С.Цымбалюка быў уручаны сертыфікат на фотасесію. «Віцэ-міс» стала Аліна Ляўковіч, а пераможцай і ўладальніцай тытула «Міс Асенняя краса» – Анастасія Бенедзясюк. Усе канкурсанткі атрымалі падарункі ад Іны Дуброўскай і кампаніі «Фаберлік», а таксама білеты на КЗН.

  Яскравасці конкурсу дадалі выступленні дзіцячых танцавальных калектываў «Навігатар» і «ДЭЖА ВЮ». Напрыканцы для ўсіх жадаючых была арганізавана дыскатэка.

  Ірына ДЗЕНІСОВІЧ
  Фота аўтара

Оставить комментарий

Похожие новости

«Чернобыль. Сохраняя память…»

pv

Урок на улицах города Пинска

pv

Пинчане в финале «Школы безопасности»

pv
ТГ канал