Дзень прафарыентацыі «Твой выбар, выпускнік!»

Молодежка

  Нядаўна абласны цэнтр інавацыйнай і тэхнічнай творчасці разам з прафесійна-тэхнічнымі і сярэднімі спецыяльнымі ўстановамі адукацыі горада правялі дзень прафарыентацыі «Твой выбар, выпускнік!».


  Мэтай мерапрыемства было пазнаёміць будучых выпускнікоў школ з прафесіямі, якія можна атрымаць у Пінску.



  Школьнікі ўбачылі прэзентацыі навучальных устаноў, а таксама на майстар-класах наглядна паназіралі за тым, чаму іх могуць навучыць. Юнакі і дзяўчаты, якія яшчэ не вызначыліся з будучай прафесіяй, мелі магчымасць прыгледзець штосьці сабе па душы.


  Канешне, сучаснае грамадства накіроўвае моладзь на тое, што зараз без вышэйшай адукацыі нельга абысціся. Але ж, з другога боку, рабочыя спецыяльнасці на сёння адны з самых запатрабавальных і да таго ж часта высокааплатных. І менавіта таму важна данесці да моладзі, што, каб знайсці сябе, далека хадзіць не патрэбна.

  Ірына ДЗЕНІСОВІЧ
   Фота Ганны ВЯРЭНІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *