Як пад Пінскам «Куст» вадзілі

Год малой родины

Гэты дзіўны архаічны звычай, што захаваўся на Заходнім Палессі, выканалі супрацоўнікі сельскага Дома культуры вёскі Пінкавічы і ўдзельнікі народнага фальклорна-этнаграфічнага калектыву «Крыніцы».


На другі дзень Сёмухі збіраецца «жаночае войска». Маладую дзяўчыну ўпрыгожваюць кляновым лісцем і галінкамі – маем. Калісьці постаць амаль цалкам хавалі пад зялёнае «убранне», каб зусім ператварыць у рухомы куст. Паставіўшы наперадзе вось такую «умаёваную жрыцу», гурт рухаўся са спевамі з двара ў двор, жадаючы гаспадарам дабрабыту. Усё гэта адбываецца ў час росквіту жыватворных сіл прыроды. Таму лічылася, што абрад спрыяе ўраджаю, замужжу дзяўчат, якім таксама адрасуюцца песні. Было прынята, як і на Калядкі, пасля пажаданняў даваць гасцям пачастункі.




Першы этнаграфічны запіс абрада «Куст» быў зроблены на Піншчыне ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя даследчыкам Рамуальдам Зянькевічам.





У наш час тэорыі паходжання і значэння звычая шмат працы прысвяціла навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай Академіі навук Беларусі Вольга Шарая, родам з вёскі Мокрая Дубрава.


У вобразе Куста – балетмайстар СДК Вольга ДЗІКАВІЦКАЯ

Вячаслаў ІЛЬЯНКОЎ

Фота аўтара


Нагадаем, што напрыканцы мінулага года ўнікальны абрад провадаў зімы ў вёсцы Пінкавічы быў прапанаваны навукова-метадычнай радай па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Беларусі да надання Статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці. Вядома ж, калектывы «Крыніцы» і мясцовага Дома культуры былі галоўнымі дзеючымі асобамі гэтай высокароднай справы ў гонар малой радзімы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *