Суббота, 21 мая, 2022
Год исторической памяти

Размаўляць па-беларуску – гэта сучасна, годна і модна

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І беларусы не выключэнне. Згодна з Канстытуцыяй, у краіне дзве дзяржаўныя мовы – руская і беларуская, але, нягледзячы на тое што большасць грамадзян рэспублікі размаўляюць па-руску, менавіта беларуская мова з’яўляецца нашай спрадвечнай, матчынай.

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы

Багатая літаратурная спадчына краіны ўзнікла менавіта дзякуючы захаванню старажытнай і вельмі прыгожай беларускай мовы і пашане да яе. Паэты параўноўваюць яе гучанне з перазвонам ручаёў і спевамі птушак. Шматлікія навукоўцы і даследчыкі са ўсяго свету згаджаюцца, што па мілагучнасці беларуская мова саступае толькі італьянскай.

У 2022 годзе, абвешчаным у Беларусі Годам гістарычнай памяці, асаблівае значэнне маюць каштоўнасці, набытыя нашым народам на працягу стагоддзяў. Адной з іх з’яўляецца беларуская мова. Яна прайшла доўгі шлях станаўлення. Былі часы і росквіту яе, і заняпаду. Былі нават такія перыяды, калі яна ледзь не знікла. Нашыя продкі нямала зрабілі, каб беларускую мову прызналі ў свеце як роўную сярод іншых моў.

Прывіваць любоў і павагу да роднай мовы, садзейнічаць выхаванню пачуцця нацыянальнай годнасці, развіваць эстэтычны густ, маўленне, творчае мысленне навучэнцаў – такія мэты ставяць перад сабой выкладчыкі беларускай мовы і літаратуры УА «Пінскі дзяржаўны аграрны тэхналагічны каледж».

– Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы стала традыцыйным для каледжа, гэта важная падзея для навучэнцаў і выкладчыкаў, – адзначае выкладчык беларускай мовы і літаратуры Алла Мітрафанаўна ТАЛАТЫННІК (на здымку ў цэнтры). – Мова яднае нацыю, усіх людзей, якія жывуць на тэрыторыі краіны. Кожны чалавек павінен шанаваць роднае слова, традыцыі і культуру свайго народа. Навучэнцы гэта разумеюць і стараюцца ўдасканальваць сваё валоданне мовай на ўроках, актыўна ўдзельнічаюць у пазакласных мерапрыемствах.

«Размаўляй са мной пабеларуску» – пад такім дэвізам на працягу святочнага дня ў каледжы праводзяцца акцыя «Будзьце ветлівымі па-беларуску», моўная хвілінка «Маё любімае беларускае слова», гульня «Выканай пераклад, атрымай цукерку», літаратурна-музычная вечарына «Беларусі я ў любові паклянуся», выстава кніг «Час чытаць на роднай мове», рэклама беларускай мовы «Смак мовы». З вуснаў навучэнцаў і выкладчыкаў гучаць беларускія вершы, песні і загадкі.

Трэба берагчы родную мову, дасканала ведаць, смела размаўляць на ёй і ніколі не цурацца.

Ўў – У нескладовае. Беларуская мова – адзіная ў свеце, у якой ёсць такая літара. Яна робіць нашу мову асабліва мілагучнай і прыгожай. У гонар гэтай унікальнай літары ў горадзе Полацку ў 2003 годзе быў усталяваны помнік.

Трэба адзначыць, што літару «Ў» у якасці назвы выкарыстоўваюць мастацкія галерэі і музычныя гурты. Таксама яна натхняе дызайнераў на стварэнне арыгінальнага адзення.

Алена ДАБРАВОЛЬСКАЯ.
Фота з архіва аграрнага тэхналагічнага каледжа.

Похожие новости

Второй городской конкурс чтецов состоялся в Пинске

P-V2020

Чем жил Пинск весной 45-го

P-V2020

Фотофакт: в Пинском колледже УО «БрГУ имени А.С.Пушкина» создана наглядно-документальная экспозиция, посвященная геноциду белорусского народа в годы Великой Отечественной войны

P-V2020

Оставить комментарий