13.6 C
Пинск
Понедельник, 15 сентября, 2025
Пiнскi Веснiк
Культура

Як у Пінску на шчадраваць хадзілі

  Калядавалі-шчадравалі — на ўвесь год багацця і шчасця пажадалі!




  У нядзелю напярэдадні старога Новага года па вуліцах горада прайшлася са спевамі і танцамі пярэстая кампанія персанажаў беларускіх зімовых святаў і загарнула да галоўнай ёлкі. Там адбылося прадстаўленне калектываў — удзельнікаў фальклорнага фэсту «Як на Шчодрую куццю». З гэтай падзеі распачаліся мерапрыемствы рэспубліканскай акцыі «Пінск — культурная сталіца 2019». І вельмі сімвалічна, што пінчукі перш за ўсё звярнуліся да народных традыцый. Бо менавіта выканне абрадаў Калядаў і Шчадрухi садзейнічае спряльнаму і дабрадзейнаму ходу ўсяго года.



  На свята да гараджан завіталі самадзейныя гурты з Малоткавіч, Кашавічаў, Ахова. Разам з імі святочны настрой стваралі славуты ансамбль «Палескія зоры», хор «Журавушка». Можна лічыць дэбютам выступленне дзіцячага фальклорнага калектыву «Бацькаўшчына» ГДК.



 

  Фота Вячаслава ІЛЬЯНКОВА

Похожие новости

А знаете ли вы, где в Пинске находилась крепость-фортеция

pv

Книжное пространство Пинска сохраняется

pv

«Суквецце» покорило сердца зрителей

pv
ТГ канал