7.1 C
Пинск
Среда, 17 апреля, 2024
Пiнскi Веснiк
Культура

У центральнай бібліятэцы прайшла творчая вечарына паэткі Вольгі Шаўчук

  Каханне, вершы і музыка сталі неад’емнымі атрыбутамі творчага сямейнага тандэму Аляксея і Вольгі Шаўчук. Яна піша вершы, ён складае для іх музыку, а сяброўка гітара агучвае вынік такой працы.

  Лёс паматаў іх па ўсіх куточках Расіі — Аляксей палкоўнік ў адстаўцы. Усё жыццё Вольга ехала за мужам, як нітачка за іголачкай, а цяпер нібы нітачка пацягнула — і засталіся разам у клубочку, з якога ёсць тая нітачка.

  Тварыць не так лёгка, як падаецца. Эўтэрпа (муза паэзіі і лірыкі) звычайна натхняе Вольгу ноччу, а зранку паэтка чытае вершы мужу. Праз нейкі час ён дае жонцы паслухаць, што атрымалася. «Усё не так! Чаму ты са мной ніколі не можаш парадзіцца?!» — іншы раз чуецца ў адказ. Атрымоўваецца так, што творцы па-рознаму адчуваюць, як павінны гучаць вершы. Ды, напэўна,  дзякуючы каханню прыходзяць да паразумення.



  Прыехаўшы на Піншчыну, Вольга адзначыла, што горад стаў яшчэ прыгажэйшым, памаладзеў — «У адрозненне ад мяне», — гаворыць паэтка. Вяртанне да малой радзімы натхніла яе на новыя вершы пра цудоўны горад над Пінай. Цяпер Шаўчукі збіраюцца перавыдаць кнігу вершаў, у якую патрэбна дадаць паэтычныя радкі пра Пінск. І зрабіць гэта яны хочуць менавіта тут, на радзіме.

Вольгу цікавяць, бадай, самыя блізкія сэрцу тэмы. Гэта сям’я, каханне, любімы горад. Кожны верш мае свайго героя, сюжэт напоўнены паўнацэннай гісторыяй. Мабыць, менавіта таму расійскі кампазітар на адным з фестываляў сказаў, што творчасць Шаўчукоў — гэта сацыяльна-патрыятычны шансон.

  Зараз у творцаў шмат ідэй, якія хацелася б ажыццявіць. Гэта і паўдзельнічаць у розных фестывалях, і выдаць новы дыск… ды не патрэбна раскрываць усіх козыраў. Прыйдзе час, і мы самі пра ўсё даведаемся. Блага што ў Пінску знайшліся іх аднадумцы. Гэта клуб аўтарскай песні «Капля». Цяпер яны разам шчыра дзеляцца сваімі песнямі. Адна з такіх сустрэч на днях адбылася ў гарадской цэнтральнай бібліятэцы.

  Ірына ДЗЕНІСОВІЧ
  Фото Вячаслава ІЛЬЯНКОВА

Оставить комментарий

Похожие новости

В Музее Белорусского Полесья открылась выставка живописи, акварели и графики из частного собрания Николая Дудко

pv

В деревне Лыще открыли мемориал воинам Русской императорской армии времен Первой мировой войны

pv

Корреспондент газеты «Пiнскi веснiк» побывала на репетиции кавер-группы «Другой ритм»

pv
ТГ канал