-9.3 C
Пинск
Вторник, 10 февраля, 2026
Пiнскi Веснiк
Культура

У бібліятэцы прайшоў майстар-клас па маляванню Алены Пшанічнай

  Зараз у інфармацыйна-культурным цэнтры «Максімум» гарадской цэнтральнай бібліятэкі дзейнічае выстава Алены Пшанічнай «Адчуй сябе мастаком». 

  І насамрэч ужо некалькі разоў Алена Вітальеўна па просьбе наведвальнікаў праводзіць майстар-класы, своеасаблівыя ўрокі малявання. Сама мастачка распавядае, што гэта не зусім мастацтва, а больш заняткі па правапаўшарнаму маляванню. Яны даюць магчымасць чалавеку расслабіцца. 



  А.Пшанічная паказвае для ўзору «вучням» свой малюнак. Затым распавядае пра тэхніку, якія фарбы патрэбна змешваць, дапамагае тым, у каго крыху не атрымліваецца. На першы погляд усе малюнкі аднолькавыя, а насамрэч – розныя. У кагосьці больш насычаныя, у кагосці фарбы іншыя. Вядома, усе людзі розныя, і ў кожнага сваё бачанне навакольнага свету. 



  Акрамя таго, такія заняткі прыносяць адно задавальненне: і намаляваў карціну сабе, і пазнаёміўся з цікавамі людзьмі, і проста адпачыў душой. 

  Ірына ДЗЕНІСОВІЧ 

Похожие новости

Из Бреста с дипломами

pv

В Парохонске открылась сельхозвыставка

pv

Важно сохранить историческую память

pv
ТГ канал