Пэўна, не ўсе ведаюць, што ў рэпертуарны альманах уваходзяць каля 40 твораў вядомых і паважаных у Пінску і далёка за яго межамі кампазітараў-аматараў Міхася Цурканава і Сяргея Паддубнага – заснавальніка, ганаровага грамадзяніна горада Пінска і цяперашняга кіраўніка заслужанага аматарскага калектыва Рэспублікі Беларусь народнага ансамбля песні и танца імя Міхася Цурканова «Палескія зоры».

Як паведаміў Сяргей Паддубны, задумка аб’яднаць песні ў адзіны зборнік з’явілася ў 2018 годзе, яшчэ пры жыцці Міхаіла Васільевіча. Як вядома, ён быў складальнікам твораў на працягу ўсяго часу кіраўніцтва калектывам. Мэтр народнага мастацтва далучаў да творчасці і Сяргея Пятровіча. Так атрымаўся цудоўны альманах пінскіх аўтараў.

– У гэтым зборніку – мае самыя першыя песні, напісаныя на вершы Міхаіла Васільевіча, – гаворыць Сяргей Паддубны. – Для мяне гэта вельмі трапяткая тэма. Бо гэтыя тэксты настолькі шчырыя, душэўныя, што часам шчыміла ў грудзях, і музыка нібыта сама лілася з сэрца.
Нотнае выданне «Спявай, красуй, Палессе!» выпушчана Брэсцкім абласным грамадска-культурным цэнтрам у дапамогу кіраўнікам калектываў мастацкай творчасці.
Алена ЖУК.
Фота аўтара і з адкрытых крыніц.
🚫 Полная перепечатка текста и фотографий запрещена.
⚠️ Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Любые рассказы, новости или сообщения мы принимаем через Telegram-бот PinskNews_bot.
Обсудить происшествия, поделиться мнением, получить совет или просто пообщаться с пинчанами можно в нашей Telegram-группе Pinsk Chat. Это место, где жители Пинска делятся новостями, помогают друг другу и обсуждают события города.
