15.6 C
Пинск
Понедельник, 9 июня, 2025
Пiнскi Веснiк
Культура

У Пінкавіцкі народны літаратурна-краязнаўчы музей Якуба Коласа завітала ўнучка Якуба Коласа і Янкі Маўра

У Пінкавіцкім народным літаратурна-краязнаўчым музеі Якуба Коласа адбылася знакавая падзея: сюды завітала ўнучка Якуба Коласа і Янкі Маўра, у свой час выкладчыца вышэйшай матэматыкі, біёграф сваіх славутых дзядоў – Марыя Міцкевіч. Сустрэча была прысвечана 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Маўра. На ганку музея з вершаванкамі сустракалі гасцей навучэнцы аб’яднання па інтарэсах юных экскурсаводаў “ГіД”.

У Пінкавіцкі народны літаратурна-краязнаўчы музей Якуба Коласа завітала ўнучка Якуба Коласа і Янкі Маўра У Пінкавіцкі народны літаратурна-краязнаўчы музей Якуба Коласа завітала ўнучка Якуба Коласа і Янкі Маўра У Пінкавіцкі народны літаратурна-краязнаўчы музей Якуба Коласа завітала ўнучка Якуба Коласа і Янкі Маўра У Пінкавіцкі народны літаратурна-краязнаўчы музей Якуба Коласа завітала ўнучка Якуба Коласа і Янкі Маўра

На мерапрыемства  з’ехаліся прадстаўнікі мясцовай улады і раённага аддзела па адукацыі, настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, навучэнцы Пінкавіцкай, Гарадзішчанскай, Купяціцкай, Высокаўскай, Аснежыцкай сярэдніх школ, а таксама аматары беларускага слова.

У Пінкавіцкі народны літаратурна-краязнаўчы музей Якуба Коласа завітала ўнучка Якуба Коласа і Янкі Маўра У Пінкавіцкі народны літаратурна-краязнаўчы музей Якуба Коласа завітала ўнучка Якуба Коласа і Янкі Маўра У Пінкавіцкі народны літаратурна-краязнаўчы музей Якуба Коласа завітала ўнучка Якуба Коласа і Янкі Маўра

Мала хто з сучаснікаў ведае, што вядомы пісьменнік Янка Маўр, акрамя літаратурнага дару, валодаў майстэрствам настаўніка-географа, быў чулым сябрам, бацькам і дзядуляй. Яго сапраўднае імя Іван Міхайлавіч Фёдараў. Ён нарадзіўся 28 красавіка 1883 года ў горадзе Лібава (Латвія, зараз горад Ліепая), куды бацька прыехаў у пошуках працы.  Хутка памёр, і разам з маці малы Янка адправіўся на яе радзіму ў вёску Лебянішкі былой Ковенскай губерні. Маці была непісьменнай, і ёй вельмі хацелася, каб сын вучыўся. Нягледзячы на ўсе цяжкасці, юнак Ковенскае рамесленае вучылішча, пасля малады чалавек скончыў Панявежскую настаўніцкую семінарыю. Працаваць пачаў у мястэчку  Новае Месца пад Панявежам.

У Пінкавіцкі народны літаратурна-краязнаўчы музей Якуба Коласа завітала ўнучка Якуба Коласа і Янкі Маўра

Самая яркая на той час падзея ў біяграфіі Івана Фёдарава – удзел разам з Якубам Коласам у нелегальным настаўніцкім з’ездзе, што адбыўся ў вёсцы Мікалаеўшчына ў 1906-м . На жаль, з’езд быў выкрыты паліцыяй, і пачалося следства. Яно цягнулася амаль два гады. Фёдарава да педагагічнай працы не дапусцілі і ўзялі пад нагляд паліцыі, а Якуба Коласа Віленская судовая палата асудзіла да трох гадоў турэмнага зняволення. Але патрэбна было жыць далей. Іван Міхайлавіч уладкоўваецца працаваць хатнім настаўнікам для дзяцей Варвары Фёдараўны Адамовіч, дачкі святара. Сям’я жыла ў Турцыі, туды і пераязджае малады настаўнік. Але хутка муж Варвары Фёдараўны памірае. Іван вельмі прывык да дзяцей, якіх навучаў, таму Яны з Варварай вырашылі ажаніцца, а праз два гады ў іх нарадзіўся сын Фёдар, які стане вядомым беларускім вучоным-фізікам.

Працуючы хатнім настаўнікам, Іван Фёдараў не губляў час і завочна вучыўся ў Віленскім універсітэце, дзе  атрымаў права выкладаць гісторыю і геаграфію. Праз нейкі час сям’я пераехала ў Мінск.

На сваіх уроках гісторыі і геаграфіі Іван Міхайлавіч вандраваў разам з вучнямі па  карце, завочна адпраўляўся ў далёкія краіны або ў глыб вякоў, у сівую мінуўшчыну. Ён быў сапраўдным капітанам дзіцячых падарожжаў.

– Усе вучні верылі, што настаўнік усё гэта бачыў сваімі вачамі, быў сведкам усіх падзей, аб якіх расказваў, – расказвае Марыя Міхайлаўна. – На самой справе Янка Маўр ніколі не выязджаў за межы Савецкага Саюза. Усе веды ён атрымліваў з кніг, якія збіраў на працягу многіх гадоў.

Пачаткам сваёй літаратурнай дзейнасці Іван Фёдараў лічыў 1923 –й пад псеўданімам Янка Маўр, калі ўпершыню былі надрукаваны яго фельетоны ў газеце “Савецкая Беларусь” і ў ленінградскім часопісе сатыры і гумару “Бегемот”. Янка Маўр –  знакамітых аповесцяў “Чалавек ідзе”, “У краіне райскай птушкі”, “Сын вады”, першага беларускага дзіцячага рамана “Амон”, прыгодніцкай аповесці “Палескія рабінзоны”, апавяданняў  “Слёзы Тубі”, “Лацароні”, “Незвычайная прынада”, “Сям’я”, “Сям’я, На крызе”, зборнік “Ніколі не забудзем” і іншых.

Да дзіцячай літаратуры пісьменнік ставіўся сур’ёзна, лічыў, што маленькі чытач – самы жорсткі крытык, які адразу заўважыць падман і хлусню. Напэўна, таму творы Янкі Маўра захаплялі дзяцей, вымушалі перажываць за герояў.

У 30-я гады ён вырашыў развітацца з настаўніцкай працай і перайшоў у Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, дзе выконваў абавязкі рэдактара і загадчыка секцыі дзіцячай літаратуры.

Адносіны Янкі Маўра і Якуба Коласа заўсёды былі цёплымі. Абодва пісьменніка перажывалі цяжкія гады эвакуацыі, у лістах дзяліліся сваімі перажываннямі, творчымі планамі, марамі, радасцямі і горам, падтрымлівалі адзін аднаго, іх перапіска – пацвярджэнне сапраўднага сяброўства, якое яны пранеслі праз ўсё жыццё.

У 1946 годзе дачка Янкі Маўра Наталля стала жонкай малодшага сына Якуба Коласа Міхася. Такім чынам, два пісьменніка парадніліся.

– Так атрымалася, – рассказвае Марыя Міхайлаўна, – што дзед нахварэў на катаракту. Ён амаль нічога не бачыў, але пры гэтым не паддаваўся адзіноце, прымаў удзел у розных сходах, прыходзіў на паседжанні, стараўся трымацца, шмат часу праводзіў з дзецьмі і ўнукамі.

Янка Маўр быў вельмі добрым чалавекам.

– Аднойчы дзядуля быў на адпачынку ў Крыму, – успамінае Марыя Міхайлаўна. – Неяк прагульваўся па беразе мора і пачуў голас дзяўчынкі, якая клікала на дапамогу: “Ратуйце, таплюся”. Ён кінуўся ў ваду, хоць на той час яму было ўжо за семдзесят гадоў. У падзяку за выратаванне дзяўчынка падаравала яму свой фотаздымак, на якім было напісана: “Янку Маўру ад выратаванай Наташы Чуркінай”. Гэта быў 1951-ы.

Пісьменнік пражыў восемдзесят восем гадоў. Памёр 3 жніўня 1971-га Янка Маўр быў узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам “Знак Пашаны” і некалькімі медалямі, у 1968 -м з нагоды 85-годдзя з дня нараджэння ён атрымаў ганаровае званне Заслужанага дзеяча культуры БССР, у 1972-м пасмяротна, яго ушанавалі Дзяржаўнай прэміяй БССР.

– Дзядуля быў адукаваным і цікавым чалавекам, – успамінае Марыя Міхайлаўна. –  Мог перапісвацца амаль з усім светам. Яму прысылалі паштоўкі з прыгожымі маркамі. Мяне гэта вельмі захапляла. І я пачала збіраць такія маркі. Дзядуля тлумачыў адкуль яны. У маім жыцці гэтыя веды мне дапамагаюць. Зараз я працую ў Беларускім таварыстве дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі. І, як мой дзядуля, шмат падарожнічаю.

На сустрэчы Марыя Міцкевіч прачытала лекцыю “Бацька дзіцячай літаратуры”. Пасля яе правяла для ўсіх прысутных віктарыну. Госці свята з задавальненнем адказвалі на пытанні і за гэта атрымоўвалі падарункі.

Марыя Міхайлаўна наведала адметныя мясціны ў Пінкавічах: царкву Пакровы Прысвятой Багародзіцы, школу імя Якуба Коласа, Дом культуры і сельскую бібліятэку, прыдарожны крыж, якому няма аналагаў ва ўсёй Беларусі. Пасля – вуліцу Янкі Маўра (у Пінску) і царкоўны комплекс Цэсарэвіча Алексія.

У святочны дзень Марыя Міцкевіч перадала ў дар музею дзве кнігі Якуба Коласа “Водгульле” і “Новая Зямля”, “Святое Евангельле” – гэта рэдкае выданне (выдадзена ўсяго 60 экзэмпляраў), пераклад на беларускую мову Міхася Міцкевіча, а таксама арыгінальныя фотаздымкі сям’і Міцкевіч.

У Пінкавіцкі народны літаратурна-краязнаўчы музей Якуба Коласа завітала ўнучка Якуба Коласа і Янкі Маўра У Пінкавіцкі народны літаратурна-краязнаўчы музей Якуба Коласа завітала ўнучка Якуба Коласа і Янкі Маўра У Пінкавіцкі народны літаратурна-краязнаўчы музей Якуба Коласа завітала ўнучка Якуба Коласа і Янкі Маўра У Пінкавіцкі народны літаратурна-краязнаўчы музей Якуба Коласа завітала ўнучка Якуба Коласа і Янкі Маўра У Пінкавіцкі народны літаратурна-краязнаўчы музей Якуба Коласа завітала ўнучка Якуба Коласа і Янкі Маўра

Таццяна ПАЛХОЎСКАЯ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

Похожие новости

Учащиеся Пинской детской художественной школы вышли на пленэр

pv

Пинский «Фэст экскурсоводов» приглашает

pv

В ОАО «Строительный трест № 2» открылась передвижная выставка «Беларусь непобедимая»

pv
ТГ канал