12.9 C
Пинск
Понедельник, 9 июня, 2025
Пiнскi Веснiк
Культура

У Парэцкай базавай школе прайшла літаратурна-музычная гасцёўня, прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння Яўгеніі Янішчыц

Пад такой назвай у Парэцкай базавай школе прайшла літаратурна-музычная гасцёўня, прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння вядомай беларускай паэтэсы Яўгеніі Іосіфаўны Янішчыц. Гэта сумеснае мерапрыемства, падрыхтаванае аддзелам па адукацыі райвыканкама і цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Яўгеніі Янішчыц.

У Парэцкай базавай школе прайшла літаратурна-музычная гасцёўня, прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння Яўгеніі Янішчыц

Нарадзілася будучая паэ­тэса 20 лістапада 1948 го­да ў вёсцы Рудка, што на Піншчыне. Праз некаторы час бацькі пераехалі жыць у Велясніцу. Жыццё ў ціхай беларускай вёс­цы ў глыбіні Палес­ся са сваёй свабодай, прасторай і павагай да гістарычнай памяці паспрыялі развіццю та­ленту і самасвядомасці дзяўчыны. Ужо ў пер­шых паэтычных спро­бах яна імкнецца выказаць сваё захапленне жыццём, сваю любоў да роднай зямлі, што дала ёй магчымасць радавацца, любавацца гэтым светам.

Рудка, Велясніца, Мерчыцы, Парэчча… Гэта няпроста вёскі на правым беразе пры­гожай ракі з не менш прыгожай назвай – Ясельда. Гэта значна больш. Іх аб’ядноўвае не толькі рака, але і тое, што гэта родныя мясціны, малая радзіма знакамітай паэ­тэсы. Сувязь з роднай вёскай, з Палессем Я. Янішчыц не страчвала ніколі. Там заста­лася светлая казка дзяцінства.

– Сёлета мы адзначаем 75 гадоў з дня на­раджэння нашай зямлячкі, паэтэсы Яўгеніі Янішчыц. Яе паэзія набывае ўсё большую ва­гу і грамадскую значнасць. Палессе не забы­вае сваю слаўную дачку. Яе імя носяць вуліцы Пінска і вёскі Парэчча, Парэцкая базавая шко­ла, дзе вучылася Яўгенія Іосіфаўна і працуе му­зей. Таксама імя славутай зямлячкі прысвое­на Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы, у якой вядзецца праца па папулярызацыі творчасці паэткі, збор інфармацыі аб яе жыцці і літаратурнай дзейнасці, штогод праходзіць Тыдзень творчасці «Янішчыцкі лістапад», – адзначыла намеснік начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама Людміла Двараніновіч.

У Парэцкай базавай школе прайшла літаратурна-музычная гасцёўня, прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння Яўгеніі Янішчыц У Парэцкай базавай школе прайшла літаратурна-музычная гасцёўня, прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння Яўгеніі Янішчыц

У 1963 годзе Жэня, на той час вучаніца 9 класа, склала свой рукапісны зборнік вершаў «Першыя россыпы». Друкавацца па­чала ў раённай газеце «Полесская правда», потым у сталічных выданнях. Беларуская мова была невычэрпнай крыніцай яе творча­га натхнення, будучыняй маладой паэтэсы. Першая кніга паэзіі «Снежныя грамніцы» была выдадзена ў 1970 годзе. У 1974-м выйшаў другі зборнік паэзіі «Дзень вечаро­вы», які быў адзначаны прэміяй Ленінскага камсамола Беларусі. Ён адкрывае но­вы этап у творчасці Я. Янішчыц. У змесце твораў адлюстраваны і два гады раставан­ня з Радзімай, Палессем, маці і сынам. За гэтай кнігай выйшлі новыя: «Дзень веча­ровы», «Ясельда», «На беразе пляча», «Па­ра любові і жалю», «Каліна зімы» і іншыя. За зборнік «Дзень вечаровы» ў 1978 годзе Я. Янішчыц была адзначана прэміяй Ленінскага камсамола Беларусі, за кнігу лірыкі «Пара любові і жалю» ў 1986-м – Дзяржаўнай літаратурнай прэміяй імя Янкі Купалы.

Клопатамі і ўвагай акружалі Я. Янішчыц пісьменнікі і паэты старэйшага пакалення: Ана­толь Вялюгін, Пімен Панчанка, Максім Танк, Ніл Гілевіч, Алег Лойка, Мікола Мятліцкі, Генрых Далідовіч… Лірыка паэтэсы была прадстаўлена ўсесаюзнаму чытачу, яе вершы публікавалі «Литературная газета», часопісы «Молодая гвардия» і «Дружба народов».

У Парэцкай базавай школе прайшла літаратурна-музычная гасцёўня, прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння Яўгеніі Янішчыц

Сяброўка і аднакурсніца Яўгеніі Іосіфаўны паэт­ка Тамара Аўсяннікава і прафесіянал-тэкстолаг, кандыдат філалагічных навук, старэйшы навуко­вы супрацоўнік Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыяналь­най акадэміі навук Беларусі Святлана Калядка выступілі з ініцыятывай выпусціць выданне, якое распавядала б пра жыццё і творчасць Яўгеніі Янішчыц, ўключала творы, якіх ня­ма ў прыжыццёвых зборніках паэткі. Таму ў свет выйшлі тры тамы выдання «Яўгенія Янішчыц. Творы. Жыццяпіс. Каментарыі», чацвёрты знаходзіцца ў распрацоўцы.

На свяце прысутнічала заснавальнік, першы кіраўнік музея Яўгеніі Янішчыц Антаніна Паўлаўна Сідарук. Калісьці яны былі знаёмыя, вучыліся ў адной школе і на­ват прыходзіліся далёкімі сваячкамі. У іх быў любімы настаўнік Фёдар Цудзіла. Калі Жэні не стала, менавіта ён сказаў, што заха­ваць памяць паэткі яны проста абавязаны.

Такім чынам, пачалася крапатлівая пра­ца па зборы экспанатаў, якая расцягнула­ся на восем гадоў. Ёй займалася Антаніна Паўлаўна. У 1998 годзе літаратурны музей расчыніў свае дзверы для наведвальнікаў.

Гасцёўня сабрала шмат прыхільнікаў творчасці знакамітай зямлячкі. Тут былі пляменніца Таццяна Ганчарык, аднакласнікі паэтэсы, удзельнікі клуба літаратараў Піншчыны «Пінчукі», настаўнікі беларускай мовы і літаратуры.

У Парэцкай базавай школе прайшла літаратурна-музычная гасцёўня, прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння Яўгеніі Янішчыц У Парэцкай базавай школе прайшла літаратурна-музычная гасцёўня, прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння Яўгеніі Янішчыц У Парэцкай базавай школе прайшла літаратурна-музычная гасцёўня, прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння Яўгеніі Янішчыц

На вершы Яўгеніі Янішчыц спявак, кампазітар, член Беларускага саюза музыч­ных дзеячаў Віктар Мяцельскі напісаў музы­ку. На свяце ён выканаў дзве песні «Палессе» і «Ты пакліч мяне, пазаві».

У Парэцкай базавай школе прайшла літаратурна-музычная гасцёўня, прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння Яўгеніі Янішчыц У Парэцкай базавай школе прайшла літаратурна-музычная гасцёўня, прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння Яўгеніі Янішчыц

Апошнія гады жыцця Яўгеніі Янішчыц насычаны разнастайнай дзейнасцю: яна з’яўлялася загадчыкам аддзела паэзіі ў часопісе «Маладосць», актыўна выступала ў перыёдыцы са сваімі творамі. У апошняй прыжыццёвай кнізе «У шуме жытняга свят­ла» сабрана лепшае з напісанага за 20 гадоў літаратурнай працы.

Таццяна ПАЛХОЎСКАЯ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

Похожие новости

Учащиеся Пинской детской художественной школы вышли на пленэр

pv

Пинский «Фэст экскурсоводов» приглашает

pv

В ОАО «Строительный трест № 2» открылась передвижная выставка «Беларусь непобедимая»

pv
ТГ канал