-1 C
Пинск
Понедельник, 30 января, 2023
Актуально Культура

У гарадскім Доме культуры адбыўся святочны канцэрт “Як на Шчодрую куццю”

У гарадскім Доме культуры адбыўся святочны канцэрт «Як на Шчодрую куццю».

Прыемныя ўражанні і добрыя эмоцыі – усё гэта падаравалі пінчукам лепшыя народныя калектывы горада і хары Пінскай епархіі.

Калядныя вячоркі  прыйшліся даспадобы гледачам. У гэты  дзень гучалі віншаванні са святамі: з Новым годам, з Раством Хрыстовым, з калядамі. Асабліва закранулі сэрца выступленні фальклорнага калектыву «Бацькаўшчына», народнага хору «Журавушка», салістаў народнай студыі эстраднай песні «ЛіК» Марыі Назаравай і Канстанціна Ларыёнава, мужчынскага ансамблю Свята-Варварынскага сабора.

Песні ліліся звонка, а апладысменты ўдзячных гледачоў змаўкалі ненадоўга. Вячоркі былі шчодрымі на эмоцыі: і паспявалі, і патанчылі, і ўсяго добрага нажадалі на ўвесь год. А лепшыя калектывы горада былі ўзнагароджаны дыпломамі і салодкімі падарункамі.

Наталля ЛЯШКЕВІЧ. 
Фота аўтара.

Сачыце за навінамі разам з намі 👉@pinsk_newsPV

Похожие новости

Чёрная львинка, или Как в ПолесГУ реализуют экопроект

P-V2020

Год мира и созидания в Музее Белорусского Полесья начался с выставки юной художницы Василисы Русско

P-V2020

Как «репетировали» централизованный экзамен одиннадцатиклассники Пинска и региона

P-V2020

Оставить комментарий

Обсуждение