Пінск са сваім монаспектаклем «Дарожка мая…» наведаў беларускі фалькларыст, старшы выкладчык кафедры культуралогіі і псіхолага-педагагічных дысцыплін Інстытут культуры Беларусі, кіраўнік гурта «Этна-трыа «Троіца» Іван Іванавіч Кірчук.
Этнаграфіяй Іван Іванавіч займаецца даволі даўно. Звесткі збірае і занатоўвае непасрэдна па аповедах мясцовых жыхароў. Яго монаспектакль больш арыентаваны на музычны фальклор: этнограф на шматлікіх інстументах выконваў народныя песні.

Адметна тое, што гэта былі не проста музычныя кампазіцыі. Пастанова «Дарожка мая…» – своеасаблівы цыкл песень, якія спачатку чуе, а потым і сам чалавек выконвае на працягу свайго жыцця год за годам: калыханкі, пасяўныя, пастушковыя, троіцкія пра русалак, купалаўскія, на ўборку, вясельныя, калядныя… І гэта не ўсе. Кожная падзея ў жыцці нашых продкаў суправаджалася песняй. І былі яны надзіва мілагучныя і запамінальныя.

Расказаў Іван Іванавіч і пра тое, што людзі раней ведалі да чатырох соцень песень. І передаваліся яны ад маці да дочкі, ад бацькі да сына – і так пакаленне за пакаленнем.

А нашы сучаснікі амаль што страцілі народную песенную спадчыну. Этнограф заклікае да таго, каб мы часцей звярталіся да сваіх бабуль і матуль, якія яшчэ помняць фальклорныя песні, ды і звычаі ўвогуле.
Ірына ДЗЕНІСОВІЧ
Фота Вячаслава ІЛЬЯНКОВА
Любые рассказы, новости или сообщения мы принимаем через Telegram-бот PinskNews_bot.
Обсудить происшествия, поделиться мнением, получить совет или просто пообщаться с пинчанами можно в нашей Telegram-группе Pinsk Chat. Это место, где жители Пинска делятся новостями, помогают друг другу и обсуждают события города.
