У вёсцы Пінкавічы на пляцоўцы ля музея Я.Коласа праходзіць фальклорнае свята “Велікодныя веснавыя карагоды”.
Праграма вельмі насычаная і цікавая. На стылізаванай пляцоўцы сабраліся шматлікія творчыя калектывы са ўсяго Пінскага раёна.

Дзіцячыя гульні, песні, танцы, дэманстрацыі вырабаў мясцовых рамеснікаў – усё гэта чакае аматараў фальклору Піншчыны ў Пінкавічах.

Кульмінацыя свята – аўтэнтычны велікодны веснавы карагод, які быў аднесены да нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі.
Старадаўні абрад вёскі Пінкавічы “Традыцыі веснавых карагодаў на Вялікдзень, Правадны тыдзень і Провады зімы”, уключаны ў спіс нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.

Карагоды, сімвалізуючы вітанне сонечнага свяціла, праходзяць праз усю вуліцу, спыняючыся на скрыжаваннях. Паступова ўдзельнікі падыходзяць да ракі.

Традыцыя ваджэння танкоў у Пінкавічах прысвечана салярнаму культу і дзейнічае як загавор, які прынясе хучэй сонечнае цяпло на зямлю. У мінулыя часы, на думку навукоўцаў, гэта былі праводзіны зышоўшых продкаў, душы якіх, згодна даўніх уяўленняў, прылятаюць на Вялікдзень.
Ганна КАЛОДЗІЧ.
Фота аўтара.
Любые рассказы, новости или сообщения мы принимаем через Telegram-бот PinskNews_bot.
Обсудить происшествия, поделиться мнением, получить совет или просто пообщаться с пинчанами можно в нашей Telegram-группе Pinsk Chat. Это место, где жители Пинска делятся новостями, помогают друг другу и обсуждают события города.
