Сябры народнага літаратурна-краязнаўчага музея Якуба Коласа, што ў Пінкавічах, напэўна, не раз чулі аб цікавых сустрэчах з музыкамі, утульных чаяваннях, вечарынах у мінскім музеі Якуба Коласа, а хтосьці, мабыць, і ўдзельнічаў у іх. Нешта падобнае адбылося і ў нас.
Метадыст цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Пінскага раёна, кіраўнік музея Жанна Верыч расказала, што вучань Пагост-Загародскай сярэдняй школы Леанід Дзікавіцкі прыехаў на экскурсію з гітарай, нібыта на гастролі. Яму пашанцавала, бо да праграмы далучыліся і бабрыкоўскія школьнікі. Усе былі здзіўлены талентам юнака. Хто ведае, можа, яны слухалі будучую зорку?
Падрыхтавала Іна Урбановiч
Фото прадастаўлена ўдзельнікамі мерапрыемства
Любые рассказы, новости или сообщения мы принимаем через Telegram-бот PinskNews_bot.
Обсудить происшествия, поделиться мнением, получить совет или просто пообщаться с пинчанами можно в нашей Telegram-группе Pinsk Chat. Это место, где жители Пинска делятся новостями, помогают друг другу и обсуждают события города.


