4 C
Пинск
Суббота, 20 апреля, 2024
Пiнскi Веснiк
Культура

Навагоднія цацкі ў краязнаўчым музеі СШ №7

  Своеасаблівая навагодняя «вітрына» з’явілася напярэдадні навагодніх святаў у краязнаўчым музеі «Мой родны кут» сярэдняй школы №7. Дзеці з цікавасцю разглядалі цацкі, якія ў розныя часы ўпрыгожвалі ёлкі гараджан — нашых бабуль і нават прабабуль.

    Краязнаўчы музей «Мой родны кут» дзейнічае з 24 снежня 1988 года. Да 2016 года яго ўзначальваў настаўнік гісторыі Леанід Мікалаевіч Шрамук. Дзякуючы яго карпатлівай працы, сёння мы маем магчымасць пазнаёміцца з экспазіцыямі музея, альбомамі, буклетамі, якія расказваюць пра пінчан, што праславілі наш край, пра сустрэчы школьнікаў з ветэранамі вайны і працы, з воінамі-інтэрнацыяналістамі, пра паходы па месцах партызанскай, баявой і працоўнай славы, пра перапіску вучняў школы з удзельнікамі вызвалення Піншчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Таму невыпадкова многія інфармацыйныя і класныя гадзіны праводзяцца менавіта ў музеі. Тут рабят прымаюць у піянеры і БРСМ. Першага верасня ў музеі традыцыйна праводзяцца ўрокі-экскурсіі з першакласнікамі — дзеці знаёмяцца з музеем і з гісторыяй школы.

  У музеі арганізоўваюцца тэматычныя і аглядавыя экскурсіі, лекцыі, тэматычныя выставы. Напрыклад, зараз працуе выстава «Прадметы інтэр’ера пінчукоў ХХ стагоддзя», арганізаваная захавальнікам фондаў музея Наталляй Георгіеўнай Адасько. З вялікай цікавасцю рабяты разглядаюць патэфон, розныя статуэткі, посуд, сурвэткі, якія аздаблялі дамы і кватэры жыхароў Пінска ў мінулым стагоддзі.

А якімі запамінальнымі, яркімі становяцца ўрокі гісторыі, літаратуры, грамадазнаўства і нават замежнай мовы, калі яны праводзяцца ў музеі! На працягу навучальнага года настаўнікі-прадметнікі і класныя кіраўнікі маюць магчымасць выкарыстоўваць матэрыялы і экспанаты музея пры правядзенні вучэбных заняткаў і пазакласных мерапрыемстваў.

  Традыцыйнай формай работы сталі экскурсіі, якія праводзяцца юнымі экскурсаводамі з выкарыстаннем тэлевізара і камп’ютара. А яшчэ ў музея ёсць свая старонка ў інтэрнэце на сайце школы. Створаны віртуальны музей.

  Неаднаразова музей «Мой родны кут» узнагароджваўся граматамі школы, аддзела адукацыі, спорту і турызму гарвыканкама, гарадскага савета ветэранаў. Рашэннем калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 10 снежня 2012 года яму прысвоена званне «народны». У 2017-м годзе ён стаў уладальнікам дыплома пераможцы абласнога музейна-адукацыйнага праекта «Віртуальны музей установы адукацыі». А ў лістападзе школу абляцела яшчэ адна прыемная навіна: музей пацвердзіў сваё гордае званне «народны»!

  Галіна МЕЛЬНІК, настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Оставить комментарий

Похожие новости

“Пинск: волшебство искусства в сердце истории”

pv

Мировые рок-хиты в исполнении концертного оркестра духовой и эстрадной музыки под управлением Михаила Агиевича

pv

“Парохонская ГДШИ: Участие в программе “В будущее с надеждой” – перспективы развития талантливых детей”

pv
ТГ канал