1.4 C
Пинск
Воскресенье, 21 декабря, 2025
Пiнскi Веснiк
Культура

Музейныя сенсацыі, ці Асаблівасці святкавання Дня роднай мовы

Музейныя сенсацыі, ці Асаблівасці святкавання Дня роднай мовы. Пачнем з таго, што ў нашым народным літаратурна-краязнаўчым музеі Якуба Коласа кожны дзень – гэта дзень роднай мовы. Экскурсіі вядуцца на беларускай мове і мясцовай гаворцы. Таму да правядзення міжнароднага свята мы падыходзім творча, штогод стараемся чым-небудзь здзівіць нашых гасцей.

Музейныя сенсацыі, ці Асаблівасці святкавання Дня роднай мовы Музейныя сенсацыі, ці Асаблівасці святкавання Дня роднай мовы Музейныя сенсацыі, ці Асаблівасці святкавання Дня роднай мовыНа гэты раз свята пачалося з дзіўнага гучання на цымбалах мелодыі да дыямента творчасці Якуба Коласа – верша “Мой родны кут” у выкананні культарганізатара Пінкавіцкага СДК Дар’і Гелісханавай.

Музейныя сенсацыі, ці Асаблівасці святкавання Дня роднай мовы Музейныя сенсацыі, ці Асаблівасці святкавання Дня роднай мовы Музейныя сенсацыі, ці Асаблівасці святкавання Дня роднай мовыЗатым мультфільм з біблейскім сюжэтам перанёс усіх у старажытны Вавілон. На імгненне мы сталі сведкамі вядомага стоўпатварэння і з’яўлення розных моў.

Музейныя сенсацыі, ці Асаблівасці святкавання Дня роднай мовы Музейныя сенсацыі, ці Асаблівасці святкавання Дня роднай мовыПа нашай даўняй добрай традыцыі родную мову прыходзяць павіншаваць са святам замежныя. На гэты раз наведаліся англійская, нямецкая і кітайская мовы. Так, вучні Пінкавіцкай сярэдняй школы арганізавалі флэшмоб пад сучасную англійскую музыку. Танчылі ўсе!

Музейныя сенсацыі, ці Асаблівасці святкавання Дня роднай мовы Музейныя сенсацыі, ці Асаблівасці святкавання Дня роднай мовы Музейныя сенсацыі, ці Асаблівасці святкавання Дня роднай мовыДля настаўніцы нямецкай мовы Кашавіцкай сярэдняй школы Ірыны Крыловіч сваёй прэзентацыяй настолькі ўдалося зацікавіць аўдыторыю, што вучні адказвалі нібы на адзнаку на ўроку. Канечне, многія, як кажуць, адкрылі Амерыку, калі даведаліся аб нямецкім паходжанні слоў бутэрброд, гальштук, фартух і іншых.

А цяпер аб сенсацыі. Упершыню ў нашым музеі гучала кітайская мова. І мы не толькі слухалі яе з вуснаў настаўніцы англійскай і кітайскай моў Пінкавіцкай школы Алены Ляшчук, але і пісалі (ці малявалі) іерогліф “Каханне”. Мілавідная ўдзельніца мерапрыемства развеяла міф аб тым, што студэнты за ноч могуць авалодаць кітайскай мовай. Заадно перадала нам ад жыхароў Паднябеснай лайфхак для вывучэння замежнай мовы: трэба закахацца… у яе. Дарэчы, Алена Генадзьеўна практыкавалася ў Кітаі!

Ну, і як жа без мясцовай аматаркі нашага музея – бабулі Любы Жук? Яна не проста тут гасцявала, а мясцовую гаворку прадстаўляла. Карацей кажучы, спявала фальклор: “Ой, горалы хлопцы ныву”, “Шумять вэрбы ў конэц грэблі”. 87-гадовая жанчына ўспомніла разам з вучнямі і нямецкую мову, якую яна вывучала ў свой час. А каб лепш выступаць у музеі, наша госця вырашыла пазаймацца ў мясцовым фальклорным калектыве “Крыніцы”.
Дарэчы, у той дзень вельмі пашанцавала вучням Сош

енскай сярэдняй школы, якія прыехалі на экскурсію, а трапілі на свята. Хлопцы і дзяўчаты былі вельмі ўражаны ўсім, што тут адбывалася.

На працягу ўсяго мерапрыемства прэзентацыя моў перапляталася з музычнымі падарункамі Яе Вялікасці Мове Беларускай. Юныя экскурсаводы на гэты раз не толькі выступілі ў ролі канферансье, але і выканалі вакальныя нумары. Вось у Леры Калесніковіч, напрыклад, адбылася прэм’ера песні “Родина внутри”.

Але ж самыя шчырыя апладысменты дасталіся суседцы музея, культарганізатару Пінскага сацыяльнага пансіяната “Піна” Таццяне Крыўчук. Яе прафесійнае выкананне песень пра Беларусь прабірала да мурашак, перапаўняла сэрцы любоўю да ўсяго роднага: зямлі, людзей, мовы. Мне падаецца, што кожны госць нашага свята пранікнецца яшчэ большай пашанай да мілагучнай, сакавітай, непаўторнай мовы беларускай.

Ледзь не забыла сказаць, што ўдзельнікі мерапрыемства адчулі не толькі смак роднай мовы, але і духмяных аладак. Частаванне гасцей – неад’емная частка нашых брэндавых музейных пасядзелак.

Жанна Верыч,
метадыст ЦТДіМ Пінскага раёна.

Похожие новости

В Музее Белорусского Полесья открылась выставка посвященная Евгении Янищиц

pv

Коллективы любительского творчества — жителям глубинки

pv

Литературный вечер «Близкое и дорогое»

pv
ТГ канал