5.1 C
Пинск
Пятница, 19 апреля, 2024
Пiнскi Веснiк
Культура

Міністр культуры завітаў у Пінск

  У Пінск Барыс Святлоў завітаў, па яго словах, падчас кантролю за падрыхтоўкай навучальных устаноў культуры да пачатку вераснёўскіх заняткаў. Знайшліся тэмы, якія трэба было абмеркаваць з кіраўніцтвам горада. У размове старшыня гарвыканкама Андрэй Мулярчык унёс і свае прапановы па пашырэнні ўдзелу Пінска ў культурных мерапрыемствах рэспубліканскага маштабу.



  Добрай навіной стала прысваенне загадам міністра культуры Палескаму драматычнаму тэатру першай катэгорыі. Дарэчы, гэта было зроблена ў якасці выключэння за высокія творчыя дасягненні і станоўчыя вынікі гаспадарчай дзейнасці. Не выпадкова зараз калектыў занесены на Дошку гонару вобласці. У мінулую нядзелю тэатр распачаў дзесяты сезон, а разам з тым і падрыхтоўку да першага юбілею. Барыс Святлоў падтрымаў ідэю правядзення ў Пінску асобнага фестывалю так званых малых тэатраў Беларусі. Станоўча ён выказаўся і наконт прапановы заснаваць фестываль лютневай музыкі, асабліва ўлічваючы тое, што ўжо зроблена ў гэтым напрамку мясцовымі энтузіястамі. Больш таго, Барыс Уладзіміравіч не выключыў магчымасць разгледзець Пінск у якасці кандыдата на атрыманне штогадовага тытула «Культурная сталіца Беларусі». Аднак гэта справа будучыні, і для яе ажыццяўлення патрэбна яшчэ шмат папрацавать, у тым ліку наладзіць свае, арыгінальныя фестывальныя праграмы. Тым не менш, міністра культуры задаволіла тое, што пінчукі ставяць перад сабой такія высокія мэты. Нагадаем, што Пінск меў гонар адным з першых праводзіць свята беларускага пісьменства і зрабіў гэта вельмі паспяхова.



  Разам з пытаннямі культурнага жыцця Барыс Святлоў выказаўся і з нагоды аптымізацыі ўстаноў культуры. Кіраўнік ведамства адзначыў, што яна вядзецца для паляпшэння сітуацыі, і таму кожнае рашэнне павінна быць вельмі адказным і абгрунтаваным.

  На працягу дня міністр культуры наведаў фабрыку мастацкіх вырабаў «Крыніца Палесся», дзе выпускаюць сувенірную прадукцыю, і каледж мастацтваў, які восенню адзначыць сваё 25-годдзе.

  Вячаслаў ІЛЬЯНКОЎ

  Фота аўтара

Оставить комментарий

Похожие новости

Мировые рок-хиты в исполнении концертного оркестра духовой и эстрадной музыки под управлением Михаила Агиевича

pv

“Парохонская ГДШИ: Участие в программе “В будущее с надеждой” – перспективы развития талантливых детей”

pv

В Музее Белорусского Полесья открылась выставка живописи, акварели и графики из частного собрания Николая Дудко

pv
ТГ канал