Літаратурны конкурс «Духоўная веліч» быў заснаваны ў 2018 годзе Брэсцкім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі, галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама сумесна з Брэсцкай і Пінскай епархіямі і Беларускім фондам міру.
На конкурс прымаюцца творы ў намінацыях «Паэзія», «Мастацкая проза», «Публіцыстыка», «Літаратура для дзяцей». У творчым спаборніцтве прымаюць удзел аўтары, якія пражываюць на Брэстчыне і дасягнулі 18 гадоў.
Адборачная камісія прымае літаратурныя творы любых жанравых і кампазіцыйных асаблівасцяў (раман, аповесць, п’еса, зборнік апавяданняў, эсэ, вершаў, казак або мастацкай публіцыстыкі) на рускай ці беларускай мовах.
Творы могуць быць прадстаўлены асобнымі кнігамі альбо публікацыямі ў рэспубліканскіх і міжнародных літаратурных перыядычных выданнях, якія пабачылі свет на працягу пяці гадоў да часу абвяшчэння творчага спаборніцтва.
Конкурсныя работы (2 асобнікі выдання і заяўка з асабістымі звесткамі), прымаюцца да 1 кастрычніка 2024 года. Работы неабходна дасылаць на адрас: 224013, г. Брэст, праспект Машэрава, 75/1, каб. 605.
Дасланыя творы не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца.
Брэсцкае абласное аддзяленне
Саюза пісьменнікаў Беларусі