Абласная літаратурная прэмія Брэсцкага аблвыканкама імя Уладзіміра Калесніка за дасягненні ў галіне літаратуры адкрыла прыём заявак.
Літаратурная прэмія заснавана ў 2007 годзе і ўручаецца па трох намінацыях: «Проза» (у тым ліку «Драматургія»), «Паэзія», «Дзіцячая літаратура» і прысуджаецца ў гонар таленавітага пісьменніка, літаратуразнаўцы, педагога Уладзі-міра Калесніка. За мінулы перыяд прэміяй была адзначана творчасць 41 літаратара Брэстчыны, творы якіх абагацілі духоўнае жыццё і нацыянальную культуру рэгіёна.
Матэрыялы на вылучэнне твораў на суісканне прэміі прадстаўляюцца не пазней за 1 верасня 2023 г. на адрас Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі: пр. Машэрава, 75/1, каб. 605 (тэл.: +375 (33) 318-15-89 (МТС)). У аргкамітэт неабходна падаць: кароткую біяграфічную даведку, два экзэмпляры вылучаемай кнігі, якая была выдадзена з 2020 па 2023 год, рэцэнзіі, водгукі ў прэсе на дадзены твор.
Уручэнне прэміі ажыццявіцца на спецыяльнай цырымоніі напрыканцы 2023 года.
Таццяна ДЗЕМІДОВІЧ,
старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення
Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Любые рассказы, новости или сообщения мы принимаем через Telegram-бот PinskNews_bot.
Обсудить происшествия, поделиться мнением, получить совет или просто пообщаться с пинчанами можно в нашей Telegram-группе Pinsk Chat. Это место, где жители Пинска делятся новостями, помогают друг другу и обсуждают события города.