-0.5 C
Пинск
Воскресенье, 22 декабря, 2024
Пiнскi Веснiк
Культура

Крэатыўныя «Каласавіны», ці Усё, што ні робіцца, да лепшага

Усе, хто сочыць за навінамі народнага літаратурна-краязнаўчага музея Якуба Коласа, ведаюць пра нестандартнасць нашых экскурсій і мерапрыемстваў.

Крэатыўныя «Каласавіны», ці Усё, што ні робіцца, да лепшага Крэатыўныя «Каласавіны», ці Усё, што ні робіцца, да лепшага Крэатыўныя «Каласавіны», ці Усё, што ні робіцца, да лепшагаІ на гэты раз на традыцыйных «Каласавінах», прысвечаных 120-годдзю прыезда настаўніка Канстанціна Міцкевіча (сапраўднае імя Якуба Коласа) на працу ў Пінкавічы, крэатыўнасць, па словах нашых гасцей, зашкальвала. А паспрыялі гэтаму наступныя абставіны: праз хвілін 20 ад пачатку свята знікла святло – шквалісты вецер парваў правады.

А зараз па парадку. Пры святле паспелі выступіць з «Полькай беларускай» нашы танцоры са «Сланечнікаў» і галасістыя юныя чухаўляне з гуртка «Каласок» са сваімі фальклорнымі нумарамі.

Дарэчы, для апошніх гэта была генеральная рэпетыцыя перад паездкай у Мінск – яны выйшлі на рэспубліканскі этап конкурсу «Нашчадкі традыцый». Якуб Колас, працуючы на д часткамі трылогіі «На ростанях» «У палескай глушы» і «У глыбі Палесся», якраз збіраў і запісваў фальклор. А гэты фрагмент нашага свята акурат з «Вячорак» тых далёкіх часоў.

Крэатыўныя «Каласавіны», ці Усё, што ні робіцца, да лепшага Як толькі юныя таленты паднялі гасцям настрой, знікла святло. Але ж тэатральная трупа настаўнікаў з Жыдча не разгубілася і прапанавала праглядзець вершаванае апавяданне «За дождж» у іх выкананні з уключанымі на тэлефонах фанарыкамі. Гэта было нешта! Наўмысна не прыдумаеш! У поцемках, як на падмостках сапраўднага тэатра, спектакль прайшоў на біс. Напомнім, што гэта ўжо другое выступленне артыстаў-аматараў у нашым музеі.

Крэатыўныя «Каласавіны», ці Усё, што ні робіцца, да лепшага Пра «распрацаванасць душы» на прыкладзе твораў Якуба Коласа распавядала ў сваім выступленні карэнная жыхарка Пінкавічаў, кандыдат філалагічных навук Вольга Козіч. Настаўнікі школ горада, якіх мы ўпершыню запрасілі на «Каласавіны», з цікавасцю слухалі лекцыю навукоўцы. Затым мы звязаліся па тэлефоне з настаўніцай Навадворскай базавай школы Алінай Рэбкавец, якая ўдзельнічала ў рэспубліканскіх «Каласавінах» і якраз рыхтавалася выступаць у Акінчыцах з прэм’ерай песні на словы Я. Коласа «Песняй вітаю я вас». Музыку, дарэчы, напісаў яе брат Віталь Нарывончык.

Крэатыўныя «Каласавіны», ці Усё, што ні робіцца, да лепшага Не змог прапусціць наша свята і Віктар Мяцельскі – мастак, скульптар, кампазітар, бард. Ён выканаў песню на словы Якуба Коласа.

Член клуба літаратараў «Пінчукі» Людміла Шклёда прачытала верш, прысвечаны Коласу.
Кульмінацыяй свята стала выступленне мясцовай рэп-поп-зоркі, удзельніка праекта «Зорны шлях» на АНТ у камандзе Я. Алейніка Івана Дарашэнкі. Янка спяшаўся да нас з канцэрта ў каледжы мастацтваў, дзе ён зараз вучыцца на ІV курсе. Сапраўднаму таленту і без мікрафона ўдалося наладзіць кантакт з публікай. Уся аўдыторыя з запалам спявала «Не прадаецца хата бацькоў», «Сланечнікі». Іван прачытаў свой легендарны рэп пра Палессе.

Крэатыўныя «Каласавіны», ці Усё, што ні робіцца, да лепшага А яшчэ да нас упершыню завіталі госці з Люсінскай школы з-пад Ганцавічаў. Менавіта адтуль пачалася настаўніцкая дзейнасць маладога Канстанціна Міцкевіча.

Кіраўнік школьнага музея цікава расказала пра жыццё ўстановы і запрасіла нас у госці. Спадзяемся, што гэта сустрэча перарасце ў моцнае сяброўства.

Крэатыўныя «Каласавіны», ці Усё, што ні робіцца, да лепшага Па традыцыі, імяніны завяршыліся частаваннем – дзерунамі са смятанкай.

Усё было: і хлеб, і відовішча. А адсутнасць святла надала нашай літаратурнай святочнай тусоўцы рамантызму і асаблівага шарму. Дзякуй Богу, свята атрымалася!

Жанна Верыч,
метадыст цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Пінскага раёна, рэжысёр і сцэнарыст музейных свят.

Оставить комментарий

Похожие новости

К 100-летию белорусского кинематографа

pv

Вытинанка: кружево из бумаги – ювелирная работа

pv

Премьера фильма «Черный замок» состоится 12 декабря

pv

Вы не можете скопировать содержимое этой страницы

ТГ канал