27.1 C
Пинск
Пятница, 28 июня, 2024
Пiнскi Веснiк
Культура

Кола народных свят на Палессі

Спакон веку нарыхтоўка сена была заняткам вельмі важным і праводзілася з асабістым рытуалам.

Кола народных свят на Палессі

Калісьці талакою ў вёсках хадзілі касіць і прыбіраць свежае сена. Мужчыны бралі з сабой касу і ўсе прыстасаванні для яе вастрыні: малаток, “мынтэчку”, “брусок”. Гаспадыня раненька рыхтавала ў торбачку ежу: хлеб, малако, сала, цыбулю, яйкі.

Кола народных свят на Палессі

Пры спякотным надвор’і на другі ці трэці дзень сена ішлі варочаць, а к вечару зграбалі. Спачатку ў валкі, затым – у “копыцы”, якія пасля зносілі драўлянымі прыстасаваннямі да “стэжара” – месца для складвання сена ў стог.

Стэжар рабілі моцны: па кругу ў зямлю ўбівалі калочкі, на іх клалі галлё з лазы, бярозы і пачыналі па парадку складваць сена. Гаспадар ці гаспадыня ў час працы гаварылі: “Сіно на “вылочкы” (ці “грабылькы”), а мні, Господі, дай здороўя ў ручкы”, “А я сіно посолыла, шоб корівка добрэ іла”.

Еще по теме:  «О качестве воды мест отдыха населения у водоемов г. Пинска и Пинского района»

Каб умацаваць стажок ад вятроў і каб не зацякала вада ў сярэдзіну, на верхавіну клалі “шапку”, “чавыло”. Іх рабілі так: высякалі дзве малодзенькія доўгія бярозкі або дзве лазы (“пізнык”), вярхушкі галінак звязвалі і клалі на верхавіну стажка, спусціўшы дрэўцы па абодва бакі. Такіх прыстасаванняў рабілі тры-чатыры. З сена скручвалі доўгія, як вяроўка, “крутэлі” даўжынёй да 10-15 метраў. Імі абкручвалі зверху ўніз па колу, знізу ўтыкалі ў стог, а зверху звязвалі ў галінкамі з дрэўцаў.

У час касавіцы жанчыны спявалі шмат пятроўскіх, жніўных, дажыначных, пазаабрадавых песень: “Ой, пойду я кругом луга”, “У огороды ныўка”, “Чэшэ хлопэц кудры”, “Ой, тэпэр у нас субота” і іншыя.

Еще по теме:  Пинский районный профсоюз работников АПК выразил признательность мелиораторам

З касавіцы заўсёды ехалі на вазу з сенам. Песні, гоман і гаворка гучалі да самага захода сонца, да змяркання.

Традыцыі і звычаі дзеянняў касавіцы ў Пінскім раёне захоўваюць фальклорныя калектывы Мерчыцкага цэнтра традыцыйнай культуры і быту “Спадчына Палесся”, Дабраслаўскага сельскага Дома культуры. Таксама абрад існуе ў вёсках Церабень і Сташаны.

Падрыхтавала Іна УРБАНОВІЧ.
Фота прадастаўлена раённым аддзелам культуры.

Оставить комментарий

Похожие новости

«Вождение Куста» — это этническая особенность белорусов

pv

«Славянский базар В Витебске»: за кулисами подготовки

pv

Лета – пара дабрачыннасці

pv
ТГ канал