15 сентября, Пинский район /ПВ/ Пад такой назвай нядаўна пабачыў свет новы паэтычны зборнік. Яго прэзентацыя адбылася ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Яўгеніі Янішчыц. Выданне стала вынікам творчай працы ўдзельнікаў клуба літаратараў Піншчыны «Пінчукі» – аўтараў, для якіх роднае слова, гісторыя краю і малая радзіма з’яўляюцца галоўнай крыніцай натхнення.
Зборнік аб’яднаў пад адной вокладкай вершы 19 аўтараў, якія пішуць на беларускай і рускай мовах. У іх радках – разважанні пра жыццё і каханне, памяць пра мінулае, цяпло роднага дома і шчырая любоў да сваёй зямлі. Шматгалоссе тэм і індывідуальны стыль кожнага аўтара робяць выданне цікавым для самага шырокага кола чытачоў.

Адкрыла мерапрыемства дырэктар ДУК «Пінская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» Вольга Антанчук. Яна падкрэсліла, што бібліятэка заўсёды была і застаецца домам для таленавітых людзей. Са словамі віншавання ў адрас калег па творчаму цэху выступіў вядомы пісьменнік, перакладчык, член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза пісьменнікаў Расіі Валерый Грышкавец.
Асаблівым момантам сустрэчы стала ўзнагароджанне аўтараў выдання. За актыўны ўдзел у рабоце клуба «Пінчукі», значны ўклад у развіццё літаратурнай творчасці, папулярызацыю кнігі і чытання былі адзначаны Жанна Завацкая (кіраўнік клуба), Віктар Мяцельскі, Галіна Лазіцкая, Уладзімір Варонін, Святлана Мажароўская, Жанна Верыч, Міхаіл Цуба, Лідзія Кучынская, Людміла Шклёда, Альбіна Наўгародская, Валянціна Вахітава, Таццяна Лушчыцкая.

Падчас прэзентацыі прагучалі вершы аўтараў зборніка, кожны з паэтаў падзяліўся сваёй творчасцю. Упрыгожваннем сталі музычныя нумары таленавітых выканаўцаў Віктара Мяцельскага і Івана Дарашэнкі.
Шчырыя словы падзякі прагучалі ў адрас спонсара выдання – кіраўніка групы кампаній «Медтэхніка Пінск» Станіслава Міхайлавіча Нарывончыка, дзякуючы падтрымцы якога кніга ўбачыла свет.
Зборнік выйшаў тыражом 300 асобнікаў у брэсцкім выдавецтве «Альтэрнатыва», ён ужо паступіў у фонды бібліятэк раёна. Чытайце і натхняйцеся!
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі, кіраўнік клуба «Пінчукі» Жанна Завацкая:
Выхад у свет нашага першага сапраўднага паэтычнага зборніка – вялікае свята і радасць. Мы доўга ішлі да гэтай падзеі, шмат і плённа працавалі, адбіралі лепшыя вершы. Вельмі хочацца, каб творы спадабаліся чытачам і знайшлі водгук у іх сэрцах. Дзякуй вялікі ўсім, хто дапамагаў у працы над выданнем.
![]()
![]()
![]()
Наталля МІЛЕЎСКАЯ
Фота аўтара
🚫 Полная перепечатка текста и фотографий запрещена.
⚠️ Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Любые рассказы, новости или сообщения мы принимаем через Telegram-бот PinskNews_bot.
Обсудить происшествия, поделиться мнением, получить совет или просто пообщаться с пинчанами можно в нашей Telegram-группе Pinsk Chat. Это место, где жители Пинска делятся новостями, помогают друг другу и обсуждают события города.

