6.5 C
Пинск
Четверг, 25 апреля, 2024
Пiнскi Веснiк
Культура

Фотарэпартаж з выставы Сяргея Місюна і Ўладзіміра Валаскова

  У Музеі Беларускага Палесся адкрылася выстава жывапісу Сяргея МІСЮНА і керамікі Уладзіміра ВАЛАСКОВА.



  Іх інсталяцыя названа «Пабач побач» не выпадкова. Для мастакоў вялікае значэнне мае навакольны свет, які яны падаюць праз прызму свайго ўспрымання, што ў выніку і адбіваецца ў іх творах. Кожны твор мае дачыненне да сучаснага жыцця і гісторыі.

 Начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі гарвыканкама Валянціна Кулак падчас адкрыцця выставы адзначыла, што ў музеі пастаянна дзейнічаюць экспазіцыі, якія знаёмяць пінчукоў з творчасцю таленавітых мастакоў.

  Выказала сваё прафесійнае меркаванне і пінская мастачка Марыя Іванова. Для яе гэта выстава стала святам, бо, па яе словах, у кожнай карціне і скульптуры бачна цэлае жыццё. Работы выклікалі бурныя эмоцыі. Прыемна знаёміцца з цікавымі творцамі, праца якіх так узрушвае.

  Сяргей Місюн падзяліўся, што ён надае перавагу пленэрным замалёўкам. Але ж гледзячы на карціны не скажаш, што яны перадаюць толькі натуру. А ўсё таму, што мастак нават на пленэры выходзіць за межы таго, што бачыць, і прыўносіць у карцінную рэальнасць свой погляд, нібыта гаворачы: «Прыгледзьцеся да таго, што вас акружае, расплюшчыце вочы».

  Пра сваю тэхніку Сяргей гаворыць, што яна звычайная — палатно ды масла. А больш для мастака нічога і не трэба. Хіба што жаданне тварыць. Карціны ён піша даволі хутка — толькі было б натхненне. Калі ж яго няма, то лепш спыніцца і вярнуцца да творчасці праз некаторы час.

  Уладзімір Валаскоў працуе дэкаратарам, займаецца жывапісам, а некаторы час назад захапіўся керамікай. Чаму менавіта керамікай? А тому, што яна натуральная, больш жывая. І гэта дапамагае мастаку «ажыўляць» свае творы. І насамрэч яны нібы вось-вось саскочаць з пастаментаў. Работы маладога скульптара выкананы ў стылі стым-панк. Гэта адзін з сучасных накірункаў у мастацтве.


  Што аб’ядноўвае мастака і скульптара? Па-першае, яны знаёмыя яшчэ са студэнцтва, а па-другое (і гэта галоўнае!), жаданне паказаць людзям, якой цікавай, незвычайнай і яскравай можа быць штодзённасць.

 Ірына ДЗЕНІСОВІЧ
  Фота аўтара

Оставить комментарий

Похожие новости

Пинск: волшебство искусства в сердце истории

pv

Мировые рок-хиты в исполнении концертного оркестра духовой и эстрадной музыки под управлением Михаила Агиевича

pv

“Парохонская ГДШИ: Участие в программе “В будущее с надеждой” – перспективы развития талантливых детей”

pv
ТГ канал