4 C
Пинск
Пятница, 19 апреля, 2024
Пiнскi Веснiк
Культура

Бабруйскі тэатр упершыню побываў у Пінску

  Працягам тэатральных сустрэч на Піншчыне стала камедыя Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя В.І.Дуніна-Марцінкевіча «Прымадоны». Спектакль пастаўлены па п’есе амерыканскага камедыё-графа Кена Людвіга і чымсьці падобны да знакамітай кінакарціны «У джазе толькі дзяўчаты».

  Бабруйскі тэатр упершыню ў Пінску. Гастролі — гэта спосаб паказаць сябе і нагадаць пра тэатры на перыферыі. Зараз ідзе падрыхтоўка да будучых мерапрыемстваў — у 2017 годзе Бабруйск будзе культурнай сталіцай нашай краіны. Што тычыцца магчымага правядзення фестываля малых тэатраў у Пінску, то госці з радасцю прымуць у ім удзел. Увогуле, як яны лічаць, гэта цудоўная ідэя.


  Дарэчы, у мінулым годзе ў Бабруйску прайшоў фестываль нацыянальнай драматургіі, дзе Палескі драматычны тэатр заваяваў перамогу са сваім спектаклем «Пінская шляхта». А цяпер вось бабруйчане завіталі ў Пінск, каб даказаць сабе і гледачам, што яны не горшыя за пінчукоў.


  Вельмі сімвалічна, што тэатр імя Дуніна-Марцінкевіча нарэшце наведаўся да «пінскай шляхты». Да таго ж пасля ліквідацыі Пінскай вобласці мясцовыя артысты склалі касцяк магілёўскага тэатра.




  Ірына ДЗЕНІСОВІЧ

  Фота В. ІЛЬЯНКОЎ

Оставить комментарий

Похожие новости

Мировые рок-хиты в исполнении концертного оркестра духовой и эстрадной музыки под управлением Михаила Агиевича

pv

“Парохонская ГДШИ: Участие в программе “В будущее с надеждой” – перспективы развития талантливых детей”

pv

В Музее Белорусского Полесья открылась выставка живописи, акварели и графики из частного собрания Николая Дудко

pv
ТГ канал