Традыцыйна 21 лютага, у Дзень роднай мовы, у Пінкавіцкім народным літаратурна-краязнаўчым музеі адбылося свята, дзе разам з беларускай літаратурнай мовай пачэснае месца заняў унiкальны палескi дыялект.
У Пінкавічы з’ехаліся госці з розных куткоў Піншчыны. Іх шчыра віталі ўдзельнікі аб’яднання па інтарэсах “ГіД” (гаваркія і дапытлівыя).

Потым настала чарга гасцей здзіўляць прысутных. Вучні аб’яднання па інтарэсах «Каласок» Чухаўскай сярэдняй школы падрыхтавалі яскравую праграму: у іх выкананні прагучалі народныя песні «Ой, сывая тая зозуленька», «Да провэдэмо мы зыму», «З Богом», а таксама сучасныя хіты «Мая зямля» і «Дабро». Кіраўнік аб’яднання Алена Ерш прапанавала вясёлыя чухаўскія загадкі, якія адразу стварылі настрой і сабралі ўсіх на адной моўнай хвалі.
Беларуская мова прызнана ЮНЕСКА другой у свеце па мілагучнасці пасля італьянскай. І гаворыцца на ёй прыгожа, і спяваецца. Што і прадэманстраваў супрацоўнік Пінкавіцкага сельскага Дома культуры, можна сказаць, мясцовы бард Іван Дарашэнка. Дзеці з задавальненнем падпявалі Янку. А яшчэ ўдзельнічалі ў конкурсах і віктарынах.

Вучняў таксама пазнаёмілі з культурамі Англіі, Францыі, Германіі, Кітая, і, канечне, яны пачулі, як там размаўляюць. Прысутныя параўноўвалі гучанне слоў на беларускай і замежных мовах. Усе прышлі да высновы, што наша, родная, – самая прыгожая.
Жыхарка Пінкавічаў Любоў Міхайлаўна Жук, якой ідзе ўжо дзявяты дзясятак, пагаварыла з дзецьмі на мясцовым дыялекце, расказала, “шчо ўсюды ў еі порадок, жывэ добрэ, спраўляецца шчэ з усім, сылы крошкі е”. І заспявала сваю любімую песню, таксама на пінкавіцкай гаворцы. Усе з задавальненнем падпявалі бабулі Любе.
Напрыканцы зноў выступілі ўдзельнікі “Каласка”. У іх выкананні прагучалі байка, абрадавая і развітальная песні.
Фіналам стала частаванне блінамі і чаем з духмяных траў.
Свята атрымалася душэўным, натхняльным і яшчэ раз нагадала, як важна берагчы і любіць роднае слова.
Іна УРБАНОВІЧ
Фота Таццяны БУТ-ГУСАІМ
🚫 Полная перепечатка текста и фотографий запрещена.
⚠️ Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Любые рассказы, новости или сообщения мы принимаем через Telegram-бот PinskNews_bot.
Обсудить происшествия, поделиться мнением, получить совет или просто пообщаться с пинчанами можно в нашей Telegram-группе Pinsk Chat. Это место, где жители Пинска делятся новостями, помогают друг другу и обсуждают события города.
