11 C
Пинск
Суббота, 5 июля, 2025
Пiнскi Веснiк
Культура

Лета – пара дабрачыннасці

Лета – пара дабрачыннасці

Лета – пара дабрачыннасці Лета – пара дабрачыннасці Лета – пара дабрачыннасці

Ва ўсякім разе, у нас, у музеях цэнтра творчасці – народным літаратурна-краязныўчым Якуба Коласа і піянерская славы.

Лета – пара дабрачыннасці Лета – пара дабрачыннасці Лета – пара дабрачыннасці

Мы правялі экскурсіі для нашых суседзяў – насельнікаў псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў і для дзяцей з парушэннем слыху Пінскай школы- інтэрната. Вядома, гэта справа патрабавала ўліку ўзроставых і індывідуальных асаблівасцяў экскурсантаў, а таксама іншай методыкі і падыходу.

Лета – пара дабрачыннасці Лета – пара дабрачыннасці Лета – пара дабрачыннасці

Мне падаецца, што ўсё ўдалося. Таму што і дзеці, і дарослыя не спяшаліся пакідаць музеі. Яны і спявалі, і гарнілі, і барабанілі. А як у квэст гулялі! А ў «Музеі сувеніраў» (выставачнай зале) госці доўга любаваліся лепшымі хэндмэйдамі нашых навучэнцаў.

Лета – пара дабрачыннасці Лета – пара дабрачыннасці Лета – пара дабрачыннасці

Асабліва спадабаўся ім такі музейны інтэрактыў, як «Кіно бясплатнае». (Напомню, што з нядаўняга часу ў музеі Якуба Коласа з’явіўся тэлевізар, дзе мы паказваем свае ўласныя відэаролікі.)

У чым жа адрозненне дабрачыннай экскурсіі ад звычайнай? Ды ў тым, што ў яе змест хочацца ўкласці больш любові, дабрыні, цяпла, каб хоць крышку кампенсаваць тое, чаго не стае гэтым людзям у жыцці.

Жанна Верыч,
метадыст раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.

 

Похожие новости

Демьян Лемешевский: 80 лет яркой жизни в культуре Пинщины

pv

«Апельсину» – пять!

pv

В пинской художке — выпускной

pv
ТГ канал