16.3 C
Пинск
Воскресенье, 8 июня, 2025
Пiнскi Веснiк
АктуальноКультура

Абмеркавалі “Дарогу да святыняў”

Пінск рыхтуецца да Дня беларускага пісьменства, які адбудзецца ў першую нядзелю верасня ў Івацэвічах.

Абмеркавалі “Дарогу да святыняў”Састаўной яго часткай традыцыйна з’яўляецца Навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святыняў” з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподня.

Абмеркавалі “Дарогу да святыняў” Абмеркавалі “Дарогу да святыняў” Абмеркавалі “Дарогу да святыняў”Шлях “Дарогі да Святыняў” пралягаў праз многія раёны краіны.У гэтым годзе яго маршрут праходзіць і праз Піншчыну. Таму у сталіцы Палесся пабывала рабочая група па падрыхтоўцы правядзення навукова-асветніцкай вандроўкі. Яе ўдзельнікі сустрэліся з кіраўніцтвам горада і раёна і прадстаўнікамі духавенства. Яны абмеркавалі сустрэчу экспедыцыі, месца і час правядзення мітынга, які папярэдзіць крэсны ход па вуліцах горада. Гутарылі і пра месца пасадкі Сада Малітвы – дрэў, якія сімвалізуюць далучэнне да агульнадзяржаўнага свята Дня беларускага пісьменства. Былі разгледжаны і іншыя падрабязнасці будучай Навукова-асветніцкая экспедыцыі.Абмеркавалі “Дарогу да святыняў” Абмеркавалі “Дарогу да святыняў”

Аляксандр Лапата-Загорскі, кіраўнік экспедыцыі “Дарога да святыняў”:

Абмеркавалі “Дарогу да святыняў” Ініцыятарам правядзення экспедыцыі была мая маці, Ніна Сямёнаўна Загорская. Калі яна была ў сілах, рабіла ўсё сама. З цягам часу і я далучыўся да гэтай справы, бо неабходна збярэгчы гэтую важную традыцыю. Аснаўная задача экспедыцыі – падаць раёнам, якія знаходзяцца ад Мінска на дзесяткі, часам сотні кіламетраў тую атмасферу, якая будзе панаваць у беларускай сталіцы пад час Дня беларускага пісьменства. Як вядома, сёлета свята адбудзецца ў Івацэвічах. Адпаведна з гэтым фарміруецца і састаў экспедыцяі. Ён вельмі разнастайны. Там будуць не толькі пісьменнікі, але і мастакі, музыканты, навукоўцы. Па Брэстчыне экспедыцыя пройдзе ўжо не першы раз. У гэтым годзе маршрут пракладзены праз Ляхавічы, Пінск, Драгічын, Іванава, Бярозаўскі раён, Белаазёрск, Івацэвічскі раён і завершыцца ў Івацэвічах. Усяго плануем прайсці 777 кіламетраў. Сімвалічна!

Ніна Сямёнаўна Загорская – член Саюза пісьменнікаў СССР, Саюза беларускіх пісьменнікаў, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь.

Алена ЖУК.

Фота аўтара.

Оставить комментарий

Похожие новости

Все нити в наших руках: 8 июня — День работников лёгкой промышленности

pv

Победителей международного конкурса наградили на родной земле

pv

Учащиеся Пинской детской художественной школы вышли на пленэр

pv
ТГ канал