23.3 C
Пинск
Воскресенье, 8 июня, 2025
Пiнскi Веснiк
Культура

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы. “Гучыць тут заўжды беларуская мова…”

У Пінкавіцкім народным літаратурна-краязнаўчым музеі Якуба Коласа прайшло мерапрыемства пад назвай “Тры ў адным, ці Святочная музейная тусоўка, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы, Міжнароднаму дню экскурсавода”.

На свята з’ехаліся настаўнікі беларускай мовы і літаратуры і навучэнцы раёна, а таксама аматары роднага слова.

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы. “Гучыць тут заўжды беларуская мова…”

На ганку музея віталі гасцей вершаванкамі выхаванцы  аб’яднання па інтарэсах юных экскурсаводаў “ГІД”:

Усім прывітання шчырыя словы.

У нас святкаванне Дня роднай мовы.

Святкуюць дарослыя, святкуюць і дзеці,

Святкуюць дзень гэты на ўсім белым свеце.

Каб роднае слова гучала часцей,

Сабралі і мы ў музеі гасцей.

Гучыць тут заўжды беларуская мова,

З экскурсіяй вязуць наша роднае слова!..

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы. “Гучыць тут заўжды беларуская мова…”

Традыцыйна  сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі прайшла акцыя “Паляўнічыя за экспанатамі” па збору музейных прадметаў. Ініцыятарамі і арганізатарамі выступілі аддзел па адукацыі райвыканкама, раённы Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, у прыватнасці Музей піянерскай славы і Народны літаратурна-краязнаўчы музей Якуба Коласа.

Па выніках акцыі прайшоў хіт-парад “Суперэкспанат”, у якім прынялі ўдзел  Бярозавіцкая, Пінкавіцкая, Высокаўская і Табульская сярэднія школы. Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Бярозавіцкай СШ Людміла Свішч разам са сваёй вучаніцай Ангелінай Майшук прывезлі  даматканую льняную кашулю на поліках, якая была пашытая з трох палотнаў. На рукавах – абшыўка, каля гарлавіны – аздабленне: вышыўка гладдзю баваўнянымі чорнымі і чырвонымі ніткамі (раслінны арнамент). Па нізе рукавоў – прошва. Узор канца 19-га стагоддзя. Пінкавіцкую СШ прадставілі настаўніца беларускай мовы і літаратуры Наталля Петрашкевіч разам са сваімі вучнямі. Яны перадалі ў дар музею “тэрновыя” хусткі, пацеркі і гадзіннік на руку, а таксама прадэманстравалі ўсім  прысутным танец “Ваджэнне куста”.

Вельмі цікавы экспанат прывезла  настаўніца хіміі і біялогіі Табульскай СШ Анастасія Васілевіцкая – ілюстраваны часопіс літаратуры і сучаснага жыцця “Ніва” (№ 8, 1904 год).

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы. “Гучыць тут заўжды беларуская мова…”

  • Гэта сямейная рэліквія, якая з’яўляецца талісманам-абярэгам прадстаўнікоў інтэлігенцыі, якія працуюць на Піншчыне, – расказала Анастасія Вітальеўна. – Экспанат трапіў да мяне ад маёй прабабулі, урача-педыятра Анастасіі Мікалаеўны Дудзінскай, праз нашчадкаў фельчара Арсенія Балевіча, у доме якога ў 1912 годзе ў Пінску на вуліцы Вадаправоднай (сучасная назва Івана Чуклая) здымаў кватэру Якуб Колас. Дык вось, пасля Вялікай Айчыннай вайны ўчастак урача-педыятра Анастасіі Дудзінскай быў размешчаны якраз у раёне ПДА. Аднойчы доктар Дудзінская прыйшла на выклік да маленькага пацыента ў дом № 63, дзе на той час жылі нашчадкі медыка Арсенія Балевіча. Яны і расказалі маёй бабулі гісторыю часопіса і падаравалі ёй будучы экспанат. Пазней выданне  перайшло да маёй бабулі Людмілы Васілевіцкай. На жаль, я не бачыла яе – яна вельмі рана памерла. А вось прабабулю Анастасію Дудзінскую добра памятаю. Яна пражыла доўгае жыццё. Так ад яе  я атрымала не толькі імя, але і талісман.

Анастасія Васілевіцкая перадала часопіс 1904 года у народны літаратурна-краязнаўчы музей Я. Коласа ў Пінкавічах.

Экспанаты, якія прадставілі вучаніцы Высокаўскай СШ Анастасія Гаргун і Паліна Грэсава, маюць гісторыю больш за 60 гадоў. Гэта дзве сарочкі і фартух.

Яшчэ у 90-я гады падчас экспедыцыі вучняў Вулькаўскай базавай школы для стварэння  этнаграфічнага кутка збіраліся экспанаты. Дзеці разам з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Наталляй Корзан наведвалі старажылаў вёскі з надзеяй набыць старадаўнія рэчы. Некаторыя жыхары, даведаўшыся пра гэта, нават самі прыносілі экспанаты ў школу. Вучні з задавальненнем адпраўляліся на такія пошукі. Было цікава даведацца аб гісторыі рэчаў, жыцці людзей у далёкі час. Было адчуванне таго, што разам з успамінамі і экспанатамі людзі аддавалі яшчэ нешта больш важнае, дарагое – частку сваёй душы, сваёй маладосці.

  • 21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы. “Гучыць тут заўжды беларуская мова…”У адну з такіх экспедыцый мы трапілі да Вольгі Іванаўны Пранько, – расказвае Наталля Корзан. – Жанчына перажыла ваеннае ліхалецце. Дзеці моўчкі слухалі яе, баючыся парушыць маналог жанчыны. Вольга Іванаўна  расказала, як яна маладой дзяўчынай вышывала рушнікі, сурвэткі, сарочкі. Дзве такія сарочкі яна падаравала нам. Узоры на іх вышытыя з любоўю, пяшчотаю. З густам падабраныя фарбы на вырабах, далікатнейшыя карункі на фартусе, звязаныя кручком, адлюстроўваюць прыгажосць душы жанчыны.

Вулькаўскую базавую школу закрылі, і некаторыя рэчы “пераехалі” ў Высокаўскую СШ.

  • Сёння мы з гонарам перадаем іх у музей, – падзялілася Наталля Георгіеўна.

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы. “Гучыць тут заўжды беларуская мова…”На свяце роднай мовы выступілі мясцовая жыхарка Любоў Жук, настаўніца замежнай мовы Высокаўскай СШ Ірына Гаўрыловіч, навучэнец Пінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў, беларускамоўны рэпер Іван Дарашэнка. Упрыгожаннем свята стала музычнае выступленне цымбалісткі, культарганізатара Пінкавіцкага сельскага Дома культуры Дар’і Гелісханавай.

Таццяна Палхоўская.

Фота аўтара.

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы. “Гучыць тут заўжды беларуская мова…” 21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы. “Гучыць тут заўжды беларуская мова…” 21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы. “Гучыць тут заўжды беларуская мова…” 21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы. “Гучыць тут заўжды беларуская мова…” 21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы. “Гучыць тут заўжды беларуская мова…” 21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы. “Гучыць тут заўжды беларуская мова…”

Оставить комментарий

Похожие новости

Учащиеся Пинской детской художественной школы вышли на пленэр

pv

Пинский «Фэст экскурсоводов» приглашает

pv

В ОАО «Строительный трест № 2» открылась передвижная выставка «Беларусь непобедимая»

pv
ТГ канал