24.3 C
Пинск
Пятница, 25 июля, 2025
Пiнскi Веснiк
Актуально

Віншаванне на ўрачыстасць Божага Нараджэння біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі

Шмат разоў і па-рознаму прамаўляў калісьці Бог
да айцоў нашых праз прарокаў,
у гэтыя апошнія дні прамовіў да нас праз Сына.
Габр 1, 1–2

Умілаваныя ў Хрысце браты і сёстры!
Дарагія вернікі, людзі добрай волі!

Віншаванне на ўрачыстасць Божага Нараджэння біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкіСвяткаванне таямніцы Божа­га Нараджэння – гэта запрашэн­не кожнага схіліцца перад вялікай праўдай пра міласэрнасць і любоў Бога да чалавека. Гэта пацвярджэн­не веры ў тое, што нават ноч можа стаць светлай ад бляску Бэтлеемскай зоркі, якая абвяшчае надыход нова­га дня і здзяйсненне самых светлых спадзяванняў. А бедная стайня мо­жа ператварыцца ў найпрыгажэйшы дом Святой Сям’і.

Няхай святло той святой ночы На­раджэння Божага Сына напоўніць усіх радасцю, надзеяй і супакоем, якія праменяцца з мацярынскага сэрца Найсвяцейшай Дзевы Марыі і бацькоўскага сэрца святога Юзафа. Няхай гэтыя святыя дні нагадаюць, што чалавечае жыццё, незалежна ад акалічнасцей, мае свой глыбокі сэнс і каштоўнасць, якія сягаюць у веч­насць. Просім Езуса Хрыста – абя­цанага прарокамі Эмануэля – «Бо­га з намі», каб прынёс у кожны дом і кожнае людское сэрца духоўную ра­дасць і суцяшэнне ад усведамлення таго, як моцна Бог узлюбіў чалавека. «Бо так палюбіў Бог свет, што аддаў Сына свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае» (Ян 3, 16).

З нагоды ўрачыстасці Божага Нараджэння жадаю кожнаму і кожнай з вас здаровых і спакойных свят, спаўнення ўсіх найлепшых надзей, зразумення і падтрымкі ва ўсіх пачынаннях. Няхай Бэтлеемская зорка, якая абвясціла На­раджэнне Езуса Хрыста, нястомна ззяе на небасхіле вашага жыцця не толькі ў перыяд калядных свят, але і на праця­гу ўсяго новага года.

Хрыстус нарадзіўся! Славім Яго!

Антоні Дзям’янка,
біскуп Пінскі.
Пінск, Божае Нараджэнне, 2023 г.

Віншаванне на ўрачыстасць Божага Нараджэння біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі

Похожие новости

Призвание Александра Бонцевича – помогать людям

pv

Любимое дело Сергея Чернорицкого

pv

Пинские журналисты награждены за освещение деятельности спасателей

pv
ТГ канал