3.5 C
Пинск
Вторник, 14 октября, 2025
Пiнскi Веснiк
Актуально

Велікоднае віншаванне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі

 «Не бойцеся! Ведаю, што вы
шукаеце Езуса ўкрыжаванага…
Ён Уваскрос!» (Мц 28,5-6).

Умілаваныя ў Хрысце браты і сёстры!

Велікоднае віншаванне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкіЗ радасцю і надзеяй мы ўваходзім у святкаван­не пасхальнай таямніцы Уваскрэсення нашага Збаўцы Езуса Хрыста. З верай і любоўю стаім пе­рад пустой грабніцай Адкупіцеля чалавечага роду і чуем словы: «Езус жыве!» (Лк 24, 1-35; Мк 16, 11). Божае Слова, аб’яўленае ў Святым Пісанні, а так­сама жыццё і дзейнасць Хрыста на зямлі паказва­юць Міласэрнага Бога, які няспынна шукае чала­века, каб яму дапамагчы вызваліцца ад кожнага зла і дайсці да вечнага жыцця ў небе.

У гэтыя пасхальныя дні мы з радасцю абвяш­чаем, што Хрыстус Пераможца паўстаў з мёрт­вых. Уваскрослы Езус прыбывае сярод нас, каб умацоўваць нас, каб мы не гублялі надзеі і з даве­рам глядзелі ў будучыню. Моц Ягонага паўстання з мёртвых напаўняе нас супакоем і ўпэўненасцю, што, верна ідучы Божым шляхам, мы напэўна дойдзем да дому Нябеснага Айца (Ян 16, 33; Мц 24,13).

Уваскрэсенне Езуса Хрыста заклікае нас не паддавацца ніякім смуткам і не ўпадаць у абы­якавасць. Наадварот, цуд паўстання з мёртвых аб’яўляе перспектыву вялікіх здзяйсненняў і ад­крывае бясконцыя крыніцы Божых ласк для кож­нага, хто з верай звяртаецца да Збавіцеля, пачынае жыць радасцю і надзеяй Евангелля.

З нагоды ўрачыстасці Уваскрэсення Езуса Хры­ста жадаю кожнаму і кожнай з вас пасхальна­га аптымізму, духоўнага і фізічнага здароўя, Бо­жай мудрасці ў вырашэнні кожнай справы. Няхай радасць веры, надзеі і любові, якая праменіцца з велікоднай раніцы, будзе святлом вашага жыцця.

Хрыстус Уваскрос! Сапраўды Уваскрос! Алле­люя!

Антоні ДЗЯМ’ЯНКА,
біскуп Пінскі.

Пінск, Вялікдзень, 2023 г.

Велікоднае віншаванне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі

Похожие новости

Профессиональный праздник отметили работники культуры Пинского района. Фоторепортаж

pv

На площади Кирова кладут асфальт

pv

Василий Ковалик: «На работу иду, как на праздник»

pv
ТГ канал