22.6 C
Пинск
Воскресенье, 20 апреля, 2025
Пiнскi Веснiк
Актуально

Велікоднае віншаванне біскупа Пінскага Антонія ДЗЯМ’ЯНКІ

«Узрадуйцеся ўжо, хоры Анёлаў у небе, узрадуйцеся, Божыя слугі, няхай званы абвяшчаюць збаўленне,
бо на карысць вялікага Валадара перамога»

(Пасхальнае пасланне Exsultet).

 

Велікоднае віншаванне біскупа Пінскага Антонія ДЗЯМ’ЯНКІУмілаваныя ў Хрысце браты і сёстры!
Людзі добрай волі!

Штогод у касцёлах мы збіраемся як адна сям’я на святкаванне таямніцы Уваскрэсення нашага Пана Езуса Хрыста. Распачынаем літургічную цэлебрацыю пры святле пасхальнага агню, а таксама слухаючы старажытны спеў велікоднага паслання: «Узрадуйцеся!» (Exsultet!). Гэты гімн абвяшчае перамогу Божага Сына над грахом і смерцю. А запаленая адмысловая свечка – пасхал – нагадвае пра паўсталага з мёртвых Хрыста, які ёсць альфа і амега, пачатак і заканчэнне ўсяго, якому належаць час і вечнасць, які ёсць нязгаснае святло нашага жыцця і збаўлення (гл. Ап 21, 23; 22, 13).

Сустрэча з таямніцай Пасхі – гэта асаблівы дар Божага Провіду, які шчодра адорвае нас пладамі Адкуплення. Пачынаючы з Вялікай Ночы Змёртвыхпаўстання Езуса для ўсіх людзей запалена нязгасная паходня Божай міласэрнасці, якая асвятляе кожнаму чалавеку шлях да вечнага жыцця ў Нябесным Валадарстве хвалы, жыцця і любові.

Праслаўляем Бога, які «праз вялікую сваю міла-сэрнасць адрадзіў нас да жывой надзеі праз Уваскрэсенне Езуса Хрыста, да спадчыны незнішчальнай, беззаганнай і неўвядальнай» (1 П 1, 3-4). Будзем жа шчодра чэрпаць з пладоў Змёртвыхпаўстання Божага Сына, каб стаць апосталамі пасхальнай радасці і надзеі для кожнага, каго Пан Бог паставіць на нашым жыццёвым шляху.

З нагоды ўрачыстасці Хрыстовай Пасхі жадаю кожнаму з вас, дарагія браты і сёстры, людзі добрай волі, нязгаснай велікоднай радасці, супакою, надзеі і людской добразычлівасці. Няхай Бог, бясконцы ў міласэрнасці, няспынна падтрымлівае вас у паспяховай рэалізацыі ўсіх планаў і жыццёвых заданняў. А пасхальная таямніца трыумфу жыцця няхай напоўніць неабходнымі сіламі, здароўем, Божым благаслаўленнем на далейшы плённы шлях на зямлі і шчаслівую вечнасць у Нябесным Валадарстве Змёртвыхпаўсталага Адкупіцеля і Пераможцы.

Хрыстус Уваскрос! Сапраўды Уваскрос! Аллелюя!

 

Антоні ДЗЯМ’ЯНКА,

біскуп Пінскі.

Оставить комментарий

Похожие новости

Пасхальное послание Преосвященнейшего ГЕОРГИЯ, Епископа Пинского и Лунинецкого

pv

Христиане Пинщины, празднующие Пасху 20 апреля!

pv

Поздравление Президента Беларуси со светлым праздником Пасхи

pv
ТГ канал