5.1 C
Пинск
Вторник, 13 мая, 2025
Пiнскi Веснiк
Актуально

Калядныя віншаванні на свята Божага Нараджэння Біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі

«І пайшлі яны, спяшаючыся,

і знайшлі Марыю, і Юзафа,

і Немаўля, якое ляжала

ў яслях» (Лк 2, 16)

Умілаваныя ў Хрысце браты і сёстры, дарагія вернікі і людзі добрай волі!

З нагоды надыходзячых ура­чыстасцей Божага Нараджэн­ня звяртаюся да вас са словамі калядных віншаванняў.

Калядныя віншаванні на свята Божага Нараджэння Біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі

Святочныя дні Божага На­раджэння з’яўляюцца для ўсіх нас радаснай магчымасцю яшчэ раз заглыбіцца ў таямніцу прыходу ў гэты свет Божага Сына, перажыць асаблівую атмасферу сустрэчы з Нованароджаным Хрыстом, Яго Найсвяцейшай Маці і Святым Юзафам, а таксама з усімі тымі, хто вітаў на зямлі Слова, якое сталася Целам (гл. Ян 1,14).

Сёлетнія святы Божа­га Нараджэння ў нашым рэгіёне мы перажываем у ду­ху падрыхтоўкі да радасна­га юбілею – 100-й гадавіны заснавання Папам Піем ХІ Пінскай дыяцэзіі, які будзем адзначаць у 2025 годзе. Хочам гэты новы літургічны перыяд перажыць як Год хрысціянскай надзеі, молячыся за шчаслівую будучыню для ўсіх нас.

Схіляючыся перад таямніцай Божага Нараджэння, жадаю непаўторнай цеплыні сямейнай атмасферы калядных святаў. Няхай Но­ванароджаны Збавіцель све­ту напоўніць кожны дом і кожнае сэрца верай, надзеяй і любоўю. Усім вам моцнага духоўнага і фізічнага здароўя, Божай апекі ў кожнай справе, спакойных, благаслаўлёных калядных святаў і шчаслівага Новага года.

Хрыстус Нарадзіўся! Славім Яго!

+ Антоні ДЗЯМ’ЯНКА,
біскуп Пінскі.

Пінск, Божае Нараджэнне, 2022.

Фота Вячаслава ІЛЬЯНКОВА.

Оставить комментарий

Похожие новости

День Государственной символики отметили в агрогородке Плещицы

pv

В Пинске отметили День Государственных символов

pv

От всей души поздравляем с Днем Государственного флага, Государственного герба и Государственного гимна Республики Беларусь!

pv
ТГ канал