10.2 C
Пинск
Суббота, 11 мая, 2024
Пiнскi Веснiк
Актуально Год народного единства

Чым запомняцца «Мотальскія прысмакі – 2021»?

Шмат чула хвалебных водгукаў пра гэты фестываль, які, дарэчы, зусім нядаўна набыў статус міжнароднага, але усё неяк не даводзілася яго наведаць. Сёлета ўсе зоркі, як кажуць, сышліся, і мне пашчасціла быць на «Мотальскіх прысмаках».

Першае, што кінулася ў вочы, – гэта доўгія рады аўтамабіляў, якія сустракалі гасцей ужо на ўездзе ў мястэчка. Дарэчы, назва яго, па адной з версій, паходзіць ад незлічонай колькасці матылёў, што цудоўна адчувалі сябе ў маляўнічай пойме Ясельды, другая ж – ад імя заможнага яўрэя Мотля, што калісьці заснаваў у гэтай мясціне карчму і пастаялы двор.

Чым запомняцца «Мотальскія прысмакі - 2021»?

Чым запомняцца «Мотальскія прысмакі - 2021»?

Уражвае і тое, што Моталь атрымаў Магдэбургскае права яшчэ ў 1555 годзе, нават раней за старажытны Пінск. Паспрыяла гэтаму, як сведчыць гісторыя, славутая Бона Сфорца – жонка Вялікага князя Вялікага Княства Літоўскага і караля Польшчы Жыгімонта Старога. Прыгожыя мясціны спадабаліся італьянцы, і яна загадала пабудаваць тут сваю рэзідэнцыю, а гэта, у сваю чаргу, прывабіла сюды ўмелых рамеснікаў і ўвішных гандляроў, якімі, дарэчы, Моталь славіцца і па сённяшні дзень.

Чым запомняцца «Мотальскія прысмакі - 2021»?

Чым запомняцца «Мотальскія прысмакі - 2021»?

Чым запомняцца «Мотальскія прысмакі - 2021»?

Чым запомняцца «Мотальскія прысмакі - 2021»?

Чым запомняцца «Мотальскія прысмакі - 2021»?

Зараз Моталь – сучасны аграгарадок з насельніцтвам амаль 4 000 чалавек. Цікава тое, што мясцовы каларыт характэрызуецца дзівоснай сумессю культур беларускага, украінскага, польскага і яўрэйскага народаў, якую маталяне беражна захавалі. Гэта прыцягвае сюда гасцей, у тым ліку і на фестываль, без перабольшвання, з усяго свету. Відавочна, што і ў гэтым годзе імпрэза ў чарговы раз удалася і сабрала некалькі тысяч наведвальнікаў.

Каб праціснуцца да «Прысмакаў», трэба было прайсці праз пільны «агляд» на КПП Мотальскай мытні. І адразу за шлагбаўмам вочы неспрактыкаванага пакупніка пачыналі разбягацца ад багатай разнастайнасці ўсяго таго, што прапаноўвалі гандлёвыя латкі. Гэта і пачастункі, і стравы на любы густ, плеценыя кошыкі, посуд і вырабы з дрэва, падушкі, ручнікі, скураныя кашалькі, брошкі, браслеты, садовая мэбля, нават чоўны. Аграгарадок славіцца ўнікальнымі гатункамі кілбасы і рыбы, якія копцяцца тут неяк па-асобаму, па-мотальскі. Не здарма ж кажуць: «На мотольскія коўбасы ўсі ласы», альбо «Нэ поісы коўбасы, не потянэш косы». Адным словам, усё тое, на што здатныя беларускія майстры, іх таленты і ўменне былі прадстаўлены на гэтым фестывалі.

Чым запомняцца «Мотальскія прысмакі - 2021»?

Чым запомняцца «Мотальскія прысмакі - 2021»?

Чым запомняцца «Мотальскія прысмакі - 2021»?

Чым запомняцца «Мотальскія прысмакі - 2021»?

Мясцовы сельскагаспадарча-вытворчы кааператыў «Агра-Моталь» – адна з самых эканамічна моцных гаспадарак рэгіёна. Тут займаюцца развядзеннем элітных гатункаў зерневых і бульбы, развіваецца садаводства, што можна было зрэшты і ўбачыць на спецыялізаванай выставе насупраць адміністрацыйнага будынка кааператыва.

Але, як кажуць, не хлебам адзіным. З усіх канцоў гучалі музыка, жарты і байкі, а дзяцей весялілі незвычайныя атракцыёны і батуты – цэлыя забаўляльныя дзіцячыя гарадкі раскінуліся ў розных куточках Моталя. Сумна не было нікому.

Чым запомняцца «Мотальскія прысмакі - 2021»?

Чым запомняцца «Мотальскія прысмакі - 2021»?

Чым запомняцца «Мотальскія прысмакі - 2021»?

Чым запомняцца «Мотальскія прысмакі - 2021»?

Чым запомняцца «Мотальскія прысмакі - 2021»?

Чым запомняцца «Мотальскія прысмакі - 2021»? Чым запомняцца «Мотальскія прысмакі - 2021»?

Чым запомняцца «Мотальскія прысмакі - 2021»?

Чым запомняцца «Мотальскія прысмакі - 2021»?

Чым запомняцца «Мотальскія прысмакі - 2021»?

Чым запомняцца «Мотальскія прысмакі - 2021»?

Чым запомняцца «Мотальскія прысмакі - 2021»?

Чым запомняцца «Мотальскія прысмакі - 2021»?

Чым запомняцца «Мотальскія прысмакі - 2021»?

Чым запомняцца «Мотальскія прысмакі - 2021»?

Асаблівы каларыт імпрэзе надавалі выступленні фальклорна-этнаграфічных калектываў мастацкай самадзейнасці Іванаўшчыны, і не толькі. А вечарам са сцэны каля мясцовага Дома культуры да гасцей фестывалю звярнулася сама Бона Сфорца, у гонар каторай і назвалі, і паспелі аднавіць напярэдадні імпрэзы гэты пляц, дзе разгарнуліся галоўныя святочныя падзеі. Першы дзень фестывалю завяршыўся «Кулінарным карнавалам», дыскатэкай з удзелам зорак эстрады і святочным феерверкам. Да Года народнага адзінства на наступны дзень «Мотальскіх прысмакаў» быў прымеркаваны стол адзінства і сяброўства «Смачна есці!»

Чым запомняцца «Мотальскія прысмакі - 2021»?

Такія падзеі нясуць у сабе невытлумачальную сілу, якая, сапраўды, аб’ядноўвае не толькі жыхароў, скажам, Моталя ці Пінска, а цэлыя народы і пакаленні, бо той, хто хоць раз паспрабуе шчырыя дары зямлі беларускай, спазнае яе гасціннасць і прастату побыту, абавязкова зноў захоча вярнуцца, каб праз народную мудрасць, творчасць і найсмачнейшыя стравы лепш зразумець і адчуць сэнс нашага жыцця.

Ганна Калодзіч.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

Похожие новости

Игорь Брилевич: «Законы должны максимально учитывать интересы людей»

pv

В Пинске состоялись торжественные мероприятия, посвященные Дню Государственного флага, Государственного герба и Государственного гимна Республики Беларусь

pv

В День Победы в Пинском районе прошел масштабный автопробег

pv
ТГ канал